Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:сучасная-літаратура-беларусі:тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Наступная версія
Папярэдняя версія
творы:іншае:сучасная-літаратура-беларусі:тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі [2025/08/22 11:11] – створана - знешняе змена 127.0.0.1творы:іншае:сучасная-літаратура-беларусі:тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 8: Радок 8:
 ====== Тэма Чарнобыля ў беларускай паэзіі ====== ====== Тэма Чарнобыля ў беларускай паэзіі ======
 Дзень 26 красавіка 1986 года ўвайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак XX стагоддзя. Чарнобыль нібы ў апошні раз папярэдзіў сучасную тэхнізаваную цывілізацыю пра безадказнасць і бяздумнасць яе існавання, падвёў яе да бездані самазнішчэння і па-гамлетаўску завастрыў пытанне: быць ці не быць на зямлі чалавеку і жыццю?\\ Дзень 26 красавіка 1986 года ўвайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак XX стагоддзя. Чарнобыль нібы ў апошні раз папярэдзіў сучасную тэхнізаваную цывілізацыю пра безадказнасць і бяздумнасць яе існавання, падвёў яе да бездані самазнішчэння і па-гамлетаўску завастрыў пытанне: быць ці не быць на зямлі чалавеку і жыццю?\\
-Атамна-ядзерны выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС стаў страшным пакараннем радыяцыйным апраменьваннем, смяротнымі пакутамі, бежанствам, анкалагічнымі хваробамі, іншымі наступствамі. Свет, час і лёс для беларусаў — а гэта яскрава праяўляецца ў нашай паэзіі — трагічна раздвоіліся, раскалоліся папалам: «Адлік пачынаўся нязнанае эры Змагання жыцця з небыццём» (С. Законнікаў. «Чорная быль»). Пісьменнік-гуманіст [[bellit>алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алесь Адамовіч]] празорліва зрабіў выснову, што «новы стан у роду чалавечага, новы адлік часу пачаўся і з 26 красавіка 1986 года. Да Чарнобыля і пасля Чарнобыля — гэта рознае светаадчуванне, гэта па-новаму небяспечныя шляхі чалавецтва ў будучыню».\\+Атамна-ядзерны выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС стаў страшным пакараннем радыяцыйным апраменьваннем, смяротнымі пакутамі, бежанствам, анкалагічнымі хваробамі, іншымі наступствамі. Свет, час і лёс для беларусаў — а гэта яскрава праяўляецца ў нашай паэзіі — трагічна раздвоіліся, раскалоліся папалам: «Адлік пачынаўся нязнанае эры Змагання жыцця з небыццём» (С. Законнікаў. «Чорная быль»). Пісьменнік-гуманіст [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алесь Адамовіч]] празорліва зрабіў выснову, што «новы стан у роду чалавечага, новы адлік часу пачаўся і з 26 красавіка 1986 года. Да Чарнобыля і пасля Чарнобыля — гэта рознае светаадчуванне, гэта па-новаму небяспечныя шляхі чалавецтва ў будучыню».\\
 Чарнобыльскі пажар не адразу ўскалыхнуў народную свядомасць. Усведамленне трагедыі, суровая праўда пра яе дайшлі да нас са спазненнем, дайшлі, пераадолеўшы глухую сцяну замоўчвання, напластаванні хлусні, бюракратычна-чыноўніцкую абыякавасць да здароўя і будучыні нацыі. Беларуская паэзія забіла ў звон бяды і трывогі з самых першых дзён чарнобыльскай навалы, загаварыла з вялікім хваляваннем за жыццё. Такі грамадзянскі неспакой, адказнасць за лёс чалавечы яна праяўляла заўсёды ў драматычныя і лёсавызначальныя моманты айчыннай гісторыі. Нават у жудасныя 30-я гг., калі махавік рэпрэсій набіраў разгон, паэзія здолела выявіць трагічную сутнасць і праўду часу. У дні чарнобыльскай бяды беларускія паэты «адчулі тое, што не вымяраецца самымі дакладнымі прыборамі» (С. С. Шушкевіч). І гэта невыпадкова, бо паэтычны радок — самая эмацыянальная і чуйная форма рэагавання на падзеі.\\ Чарнобыльскі пажар не адразу ўскалыхнуў народную свядомасць. Усведамленне трагедыі, суровая праўда пра яе дайшлі да нас са спазненнем, дайшлі, пераадолеўшы глухую сцяну замоўчвання, напластаванні хлусні, бюракратычна-чыноўніцкую абыякавасць да здароўя і будучыні нацыі. Беларуская паэзія забіла ў звон бяды і трывогі з самых першых дзён чарнобыльскай навалы, загаварыла з вялікім хваляваннем за жыццё. Такі грамадзянскі неспакой, адказнасць за лёс чалавечы яна праяўляла заўсёды ў драматычныя і лёсавызначальныя моманты айчыннай гісторыі. Нават у жудасныя 30-я гг., калі махавік рэпрэсій набіраў разгон, паэзія здолела выявіць трагічную сутнасць і праўду часу. У дні чарнобыльскай бяды беларускія паэты «адчулі тое, што не вымяраецца самымі дакладнымі прыборамі» (С. С. Шушкевіч). І гэта невыпадкова, бо паэтычны радок — самая эмацыянальная і чуйная форма рэагавання на падзеі.\\
-Самымі першымі водгукамі на Чарнобыль сталі вершаваныя радкі [[litpers>ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]], Анатоля Вялюгіна, [[bellit>рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна|Рыгора Барадуліна]], [[bellit>яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]], [[bellit>мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага|Міколы Мятліцкага]], Анатоля Грачанікава, Максіма Танка, Дануты Бічэль-Загнетавай, Уладзіміра Верамейчык, Алега Лойкі, Сяргея Законнікава, Любы Тарасюк, Уладзіміра Паўлава, Алы Канапелькі, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Эдуарда Акуліна... Аднак, думаю, не варта шукаць, каму належыць «пальма першынства» ў подступе да асэнсавання чарнобыльскай тэмы, бо трагедыя аднолькава моцна адбілася на свядомасці і сэрцах як тых, хто родам з раёнаў радыеактыўнага забруджвання і адсялення, так і тых, хто адчуў: здарылася непапраўная, вялікая бяда, экалагічная катастрофа. Сёння Чарнобыль — боль усёй Беларусі, і таму зусім заканамерна, што чарнобыльская трагедыя стала вядучай тэматычнай лініяй сучаснай паэзіі, увогуле літаратуры. За дзесяць гадоў пасля аварыі пра Чарнобыль у беларускай паэзіі з'явілася шмат вершаў, шэраг эпічных твораў — паэмы «Зона» Уладзіміра Някляева, «Чорная быль»і «Зязюля» Сяргея Законнікава, «[[bellit>янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-одзіум|Одзіум]]» Янкі Сіпакова, «Ліхаўня» Уладзіміра Верамейчык, «Аварыя сумлення» Анатоля Зэкава, «Пажар слязы» Валянціны Аколавай, «Здзічэлае рэха вясны» Антаніны Хатэнка, «Зона» Сяргея Давідовіча, «Лілея на цёмнай вадзе» Міхася Башлакова. Вершы і паэмы звыш 60-ці паэтаў склалі кнігу «Зорка Палын» (1993). Шмат мастацкіх твораў увайшло і ў кнігу «Прайсці праз зону» (1996). Яе аўтары неаднаразова пабывалі ў раёне радыяцыйна-экалагічнага бедства.\\ +Самымі першымі водгукамі на Чарнобыль сталі вершаваныя радкі [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]], Анатоля Вялюгіна, [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна|Рыгора Барадуліна]], [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]], [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага|Міколы Мятліцкага]], Анатоля Грачанікава, Максіма Танка, Дануты Бічэль-Загнетавай, Уладзіміра Верамейчык, Алега Лойкі, Сяргея Законнікава, Любы Тарасюк, Уладзіміра Паўлава, Алы Канапелькі, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Эдуарда Акуліна... Аднак, думаю, не варта шукаць, каму належыць «пальма першынства» ў подступе да асэнсавання чарнобыльскай тэмы, бо трагедыя аднолькава моцна адбілася на свядомасці і сэрцах як тых, хто родам з раёнаў радыеактыўнага забруджвання і адсялення, так і тых, хто адчуў: здарылася непапраўная, вялікая бяда, экалагічная катастрофа. Сёння Чарнобыль — боль усёй Беларусі, і таму зусім заканамерна, што чарнобыльская трагедыя стала вядучай тэматычнай лініяй сучаснай паэзіі, увогуле літаратуры. За дзесяць гадоў пасля аварыі пра Чарнобыль у беларускай паэзіі з'явілася шмат вершаў, шэраг эпічных твораў — паэмы «Зона» Уладзіміра Някляева, «Чорная быль»і «Зязюля» Сяргея Законнікава, «[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-одзіум|Одзіум]]» Янкі Сіпакова, «Ліхаўня» Уладзіміра Верамейчык, «Аварыя сумлення» Анатоля Зэкава, «Пажар слязы» Валянціны Аколавай, «Здзічэлае рэха вясны» Антаніны Хатэнка, «Зона» Сяргея Давідовіча, «Лілея на цёмнай вадзе» Міхася Башлакова. Вершы і паэмы звыш 60-ці паэтаў склалі кнігу «Зорка Палын» (1993). Шмат мастацкіх твораў увайшло і ў кнігу «Прайсці праз зону» (1996). Яе аўтары неаднаразова пабывалі ў раёне радыяцыйна-экалагічнага бедства.\\ 
-90-я гады ўзбагацілі паэзію новымі кнігамі і творамі чарнобыльскай тэматыкі. Чарнобыль — скразны вобраз і тэма зборнікаў Міколы Мятліцкага «Палескі смутак» (1991) і «Бабчын» (1996). Матывы чарнобыльскай бяды гучаць таксама ў паэтычных кнігах Рыгора Барадуліна «Самота паломніцтва» (1990) і «Міласэрнасць плахі» (1992), Ніла Гілевіча «Жыта, сосны і валуны» (1992), Максіма Танка «Мой каўчэг» (1994), [[litpers>васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), У. Паўлава «Што было на Беларусі» (1994), Алеся Пісьмянкова «Планіда» (1994), Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» (1995), Н. Аксёнчык «Споведзь арабіны» (1995) і інш. Сучасная літаратура і ў іншых жанрах мае прыкметныя набыткі ў паказе і асэнсаванні Чарнобыля, пра што сведчаць пісьменніцкая публіцыстыка Алеся Адамовіча, якая склала кнігу «Апакаліпсіс па графіку» (1992), дакументальныя аповесці Васіля Гігевіча і Алега Чарнова «Сталі воды горкія», Алеся Крыгі «Выбух над Прыпяццю», а таксама такія творы, як раманы [[bellit>іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка|«Злая зорка»]] Івана Шамякіна і [[bellit>віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-бежанцы|«Бежанцы»]] [[litpers>віктар-карамазаў|Віктара Карамазава]], аповесці «Родны кут» і «Еўка» [[bellit>барыс-сачанка/жыццёвы-і-творчы-шлях-барыса-сачанкі|Барыса Сачанкі]], «Пярэварацень» Васіля Гігевіча, «Краем Белага шляху» Віктара Карамазава, «Імем Айца і Сына» Таісы Бондар, [[bellit>віктар-казько/віктар-казько-выратуй-і-памілуй-нас-чорн|«Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»]] [[litpers>віктар-казько|Віктара Казько]], «Гасцініца над Прыпяццю» Івана Навуменкі, «Травеньская выцечка» Стаха Дзедзіча, апавяданні [[bellit>іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-львы|«Львы»]] [[bellit>іван-пташнікаў/творчасць-івана-пташнікава|Івана Пташнікава]], «[[bellit>віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-супраць-неба-на-зямлі|Супраць неба — на зямлі]]» Віктара Карамазава, «Сенакос у канцы красавіка» Віктара Казько, п'есы [[bellit>мікола-матукоўскі/мікола-матукоўскі-бездань|«Бездань»]] Міколы Матукоўскага і «Адцуранне» Аляксея Дударава. Надзвычай уражальна чарнобыльская бяда адлюстравана ў кнізе «След чорнага ветру» (1995), у якую ўвайшлі лепшыя сачыненні беларускіх школьнікаў. Гучаць тут і хвалюючыя паэтычныя радкі. З душэўным болем прамаўляе Таццяна Каханоўская з Гомеля пра адабраную радасць дзяцінства, задае шчымлівае пытанне:+90-я гады ўзбагацілі паэзію новымі кнігамі і творамі чарнобыльскай тэматыкі. Чарнобыль — скразны вобраз і тэма зборнікаў Міколы Мятліцкага «Палескі смутак» (1991) і «Бабчын» (1996). Матывы чарнобыльскай бяды гучаць таксама ў паэтычных кнігах Рыгора Барадуліна «Самота паломніцтва» (1990) і «Міласэрнасць плахі» (1992), Ніла Гілевіча «Жыта, сосны і валуны» (1992), Максіма Танка «Мой каўчэг» (1994), [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), У. Паўлава «Што было на Беларусі» (1994), Алеся Пісьмянкова «Планіда» (1994), Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» (1995), Н. Аксёнчык «Споведзь арабіны» (1995) і інш. Сучасная літаратура і ў іншых жанрах мае прыкметныя набыткі ў паказе і асэнсаванні Чарнобыля, пра што сведчаць пісьменніцкая публіцыстыка Алеся Адамовіча, якая склала кнігу «Апакаліпсіс па графіку» (1992), дакументальныя аповесці Васіля Гігевіча і Алега Чарнова «Сталі воды горкія», Алеся Крыгі «Выбух над Прыпяццю», а таксама такія творы, як раманы [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка|«Злая зорка»]] Івана Шамякіна і [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-бежанцы|«Бежанцы»]] [[постаці/віктар-карамазаў|Віктара Карамазава]], аповесці «Родны кут» і «Еўка» [[творы/барыс-сачанка/жыццёвы-і-творчы-шлях-барыса-сачанкі|Барыса Сачанкі]], «Пярэварацень» Васіля Гігевіча, «Краем Белага шляху» Віктара Карамазава, «Імем Айца і Сына» Таісы Бондар, [[творы/віктар-казько/віктар-казько-выратуй-і-памілуй-нас-чорн|«Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»]] [[постаці/віктар-казько|Віктара Казько]], «Гасцініца над Прыпяццю» Івана Навуменкі, «Травеньская выцечка» Стаха Дзедзіча, апавяданні [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-львы|«Львы»]] [[творы/іван-пташнікаў/творчасць-івана-пташнікава|Івана Пташнікава]], «[[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-супраць-неба-на-зямлі|Супраць неба — на зямлі]]» Віктара Карамазава, «Сенакос у канцы красавіка» Віктара Казько, п'есы [[творы/мікола-матукоўскі/мікола-матукоўскі-бездань|«Бездань»]] Міколы Матукоўскага і «Адцуранне» Аляксея Дударава. Надзвычай уражальна чарнобыльская бяда адлюстравана ў кнізе «След чорнага ветру» (1995), у якую ўвайшлі лепшыя сачыненні беларускіх школьнікаў. Гучаць тут і хвалюючыя паэтычныя радкі. З душэўным болем прамаўляе Таццяна Каханоўская з Гомеля пра адабраную радасць дзяцінства, задае шчымлівае пытанне:
  
 Чужая зямля,\\ Чужая зямля,\\
Радок 25: Радок 25:
  
 \\ \\
-Чорны дзень Беларусі ўвайшоў сёння ў сэрца кожнага. Баліць чалавеку, баліць народу, а значыць, цяжка і балесна паэтам. Так, яны прадчулі і прадбачылі вялікае гора насуперак розным аптымістычным прагнозам і канцэпцыям. Бо пасля Чарнобыля не атамных ідалаў абаранялі, як многія гора-вучоныя, а пакланяліся адзіным святыням — роднай зямлі, чалавеку, жыццю, адчувалі віну «перад нашчадкам-дзіцяткам, Што з будучыні крычыць. І нават перад птушаняткам, Якому гняздзечка не звіць» (А. Грачанікаў. «[[bellit>анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-прыціхне-ў-прыцемках-|Прыціхне ў прыцемках Прыпяць...]]»). Беларуская паэзія ад слоў перасцярогі, смутку, трывожных уражанняў і запытанняў ішла да надзвычай трагічнага ўспрымання і разумення чарнобыльскіх падзей, узнялася да іх глыбокага маральна-гуманістычнага і філасофскага асэнсавання, што асабліва ярка выявілася ў паэмах С. Законнікава «Чорная быль» і Я. Сіпакова «Одзіум».\\ +Чорны дзень Беларусі ўвайшоў сёння ў сэрца кожнага. Баліць чалавеку, баліць народу, а значыць, цяжка і балесна паэтам. Так, яны прадчулі і прадбачылі вялікае гора насуперак розным аптымістычным прагнозам і канцэпцыям. Бо пасля Чарнобыля не атамных ідалаў абаранялі, як многія гора-вучоныя, а пакланяліся адзіным святыням — роднай зямлі, чалавеку, жыццю, адчувалі віну «перад нашчадкам-дзіцяткам, Што з будучыні крычыць. І нават перад птушаняткам, Якому гняздзечка не звіць» (А. Грачанікаў. «[[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-прыціхне-ў-прыцемках-|Прыціхне ў прыцемках Прыпяць...]]»). Беларуская паэзія ад слоў перасцярогі, смутку, трывожных уражанняў і запытанняў ішла да надзвычай трагічнага ўспрымання і разумення чарнобыльскіх падзей, узнялася да іх глыбокага маральна-гуманістычнага і філасофскага асэнсавання, што асабліва ярка выявілася ў паэмах С. Законнікава «Чорная быль» і Я. Сіпакова «Одзіум».\\ 
-З вуснаў паэтаў гучаць песні-плачы і горкія споведзі, грамадзянска-публіцыстычныя маналогі, рэквіемы і [[slounik>малітва|малітвы]]. І кожная з гэтых форм самавыяўлення мае аднолькавае права на жыццё. Праўдзівасць, кранальнасць, глыбіня думкі-пачуцця — вось тое, што і ў чарнобыльскіх творах збуджае суперажывальны водгук, падштурхоўвае да роздуму. Многія радкі пра трагедыю веку аплачаны цаной уласнага здароўя і вялікіх душэўных пакутаў. «Я ў зоне жыву...» — так пачынае свой верш «Зона» Уладзімір Верамейчык, паэт, слова якога нараджалася там, дзе «мурашамі нукліды злавесныя поўзаюць».\\+З вуснаў паэтаў гучаць песні-плачы і горкія споведзі, грамадзянска-публіцыстычныя маналогі, рэквіемы і [[слоўнік/малітва|малітвы]]. І кожная з гэтых форм самавыяўлення мае аднолькавае права на жыццё. Праўдзівасць, кранальнасць, глыбіня думкі-пачуцця — вось тое, што і ў чарнобыльскіх творах збуджае суперажывальны водгук, падштурхоўвае да роздуму. Многія радкі пра трагедыю веку аплачаны цаной уласнага здароўя і вялікіх душэўных пакутаў. «Я ў зоне жыву...» — так пачынае свой верш «Зона» Уладзімір Верамейчык, паэт, слова якога нараджалася там, дзе «мурашамі нукліды злавесныя поўзаюць».\\
 У шматлікіх творах пра Чарнобыль выразна праглядваюцца найбольш тыповыя, дамінантныя матывы, якія, па сутнасці, характарызуюць эмацыянальна-сэнсавы змест усёй сучаснай паэзіі на чарнобыльскую тэму і выяўляюць пэўныя заканамернасці ў яе адлюстраванні і асэнсаванні.\\ У шматлікіх творах пра Чарнобыль выразна праглядваюцца найбольш тыповыя, дамінантныя матывы, якія, па сутнасці, характарызуюць эмацыянальна-сэнсавы змест усёй сучаснай паэзіі на чарнобыльскую тэму і выяўляюць пэўныя заканамернасці ў яе адлюстраванні і асэнсаванні.\\
 Чарнобыльская паэзія прасякнута магутнымі матывамі бяды, смяротнай пагрозы, трывогі. Сімвалічна ў гэтым сэнсе гучаць назвы вершаў «Перасцярога» і «Лямант» Р. Барадуліна, «Вясна трывогі нашай» А. Вялюгіна, «Прыйшла бяда...» У. Паўлава, «Цяпер асцерагайцеся» М. Танка і многія іншыя. У аснове вершаў Р. Барадуліна нярэдка ляжыць антынамічнае сутыкненне вобразаў, слоў, якое выяўляе драматызм нашага лёсу і быцця. Напрыклад, у вершы «Новыя святцы» кантрастна супрацьпастаўляюцца спрадвечныя беларускія імёны і назвы радыеактыўных элементаў. Беларусь паэт малюе ў церневым палыновым вянку, паказвае як пакутніцу, заложніцу бяды, асуджаную на смяротныя выпрабаванні: «Няўжо гэта ў радыеактыўным пыле Задыхнуцца нашыя песні, Нашыя казкі, былі?» («Лямант»).\\ Чарнобыльская паэзія прасякнута магутнымі матывамі бяды, смяротнай пагрозы, трывогі. Сімвалічна ў гэтым сэнсе гучаць назвы вершаў «Перасцярога» і «Лямант» Р. Барадуліна, «Вясна трывогі нашай» А. Вялюгіна, «Прыйшла бяда...» У. Паўлава, «Цяпер асцерагайцеся» М. Танка і многія іншыя. У аснове вершаў Р. Барадуліна нярэдка ляжыць антынамічнае сутыкненне вобразаў, слоў, якое выяўляе драматызм нашага лёсу і быцця. Напрыклад, у вершы «Новыя святцы» кантрастна супрацьпастаўляюцца спрадвечныя беларускія імёны і назвы радыеактыўных элементаў. Беларусь паэт малюе ў церневым палыновым вянку, паказвае як пакутніцу, заложніцу бяды, асуджаную на смяротныя выпрабаванні: «Няўжо гэта ў радыеактыўным пыле Задыхнуцца нашыя песні, Нашыя казкі, былі?» («Лямант»).\\
 Чарнобыль праклаў мяжу адчужанасці паміж чалавекам і прыродай: «А мы не рады сонцу на дварэ, Вятрам, што з поўдня лёгка прыляцелі...» (У. Паўлаў. «Прыйшла бяда...»), «Дзеці спрадвек радаваліся яблыку, а зараз %%//%%яго трэба баяцца...» (Я .Сіпакоў. «Одзіум»), «Маўчаць твае сасновыя бары, %%//%% што радасцю віталі...» (В. Ярац. «Маўчыць хворы край...»). Гэтыя радкі яднае матыў няўтульнасці, непрыкаянасці чалавека ў паслячарнобыльскую эпоху. Паэзія, якая заўсёды светла, узнёсла апявала неба і дождж, раку і сонца, на гэты раз выявіла экалагічны сіндром сучаснага чалавека, які зведаў «страх неба роднага і роднае зямлі» (Л. Дранько-Майсюк. «Ноч 26 красавіка 1986 года»).\\ Чарнобыль праклаў мяжу адчужанасці паміж чалавекам і прыродай: «А мы не рады сонцу на дварэ, Вятрам, што з поўдня лёгка прыляцелі...» (У. Паўлаў. «Прыйшла бяда...»), «Дзеці спрадвек радаваліся яблыку, а зараз %%//%%яго трэба баяцца...» (Я .Сіпакоў. «Одзіум»), «Маўчаць твае сасновыя бары, %%//%% што радасцю віталі...» (В. Ярац. «Маўчыць хворы край...»). Гэтыя радкі яднае матыў няўтульнасці, непрыкаянасці чалавека ў паслячарнобыльскую эпоху. Паэзія, якая заўсёды светла, узнёсла апявала неба і дождж, раку і сонца, на гэты раз выявіла экалагічны сіндром сучаснага чалавека, які зведаў «страх неба роднага і роднае зямлі» (Л. Дранько-Майсюк. «Ноч 26 красавіка 1986 года»).\\
-Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі — адзін з самых галоўных у паэме Я. Сіпакова «Одзіум» і наогул распаўсюджаны матыў у творах чарнобыльскага зместу (вершы «Просьба аб дараванні» М. Танка, «Не ўрадзіла зямля, захварэла» А. Канапелькі, «Забітая зямля» З. Дудзюк і інш.). [[litpers>янка-сіпакоў|Янка Сіпакоў]] у сваёй паэме ў прозе стварае эпічна-драматычную, маштабную карціну экалагічнай катастрофы:+Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі — адзін з самых галоўных у паэме Я. Сіпакова «Одзіум» і наогул распаўсюджаны матыў у творах чарнобыльскага зместу (вершы «Просьба аб дараванні» М. Танка, «Не ўрадзіла зямля, захварэла» А. Канапелькі, «Забітая зямля» З. Дудзюк і інш.). [[постаці/янка-сіпакоў|Янка Сіпакоў]] у сваёй паэме ў прозе стварае эпічна-драматычную, маштабную карціну экалагічнай катастрофы:
  
 Пятая частка зямлі маёй сёння за калючым дротам.\\ Пятая частка зямлі маёй сёння за калючым дротам.\\
Радок 36: Радок 36:
  
 Янка Сіпакоў у «Одзіуме» глыбока асэнсаваў вытокі зла, прычыны ўсенароднага бедства, праблему жыцця і смерці, праблему экалагічнага існавання, выявіў гуманістычна-філасофскі погляд на Чарнобыль. Лірыка-эпічны сказ паэта змяшчае ўзрушальныя малітоўныя звароты, узбуйненую сімвалічнасць вобразаў: «Нахабна спраўляюць свой жуд, раскашуюцца %%//%% на тутэйшай зямлі два браты і сястра %%//%% з нетутэйшымі імёнамі — Катаклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа...»\\ Янка Сіпакоў у «Одзіуме» глыбока асэнсаваў вытокі зла, прычыны ўсенароднага бедства, праблему жыцця і смерці, праблему экалагічнага існавання, выявіў гуманістычна-філасофскі погляд на Чарнобыль. Лірыка-эпічны сказ паэта змяшчае ўзрушальныя малітоўныя звароты, узбуйненую сімвалічнасць вобразаў: «Нахабна спраўляюць свой жуд, раскашуюцца %%//%% на тутэйшай зямлі два браты і сястра %%//%% з нетутэйшымі імёнамі — Катаклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа...»\\
-Абвострана ўспрымаюцца радкі Максіма Танка пра мёртвую зямлю. Вобраз роднай зямлі — духоўна-эмацыянальны цэнтр усёй танкаўскай паэзіі (вершы «[[bellit>максім-танк/максім-танк-перапіска-з-зямлёй|Перапіска з зямлёй...]]», «Гэта зямля...», «Колер зямлі», «О родная зямля!..» і інш.). У вершах «Просьба аб дараванні», «[[bellit>максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне|Самае доўгае расстанне]]» паэт жалобна аплаквае «забітую Чарнобылем Зямлю», яго гняце пачуццё сыноўняй віны перад маці-зямлёй: «Даруй нам, грэшным І неразумным, Маці!» («Просьба аб дараванні»).\\ +Абвострана ўспрымаюцца радкі Максіма Танка пра мёртвую зямлю. Вобраз роднай зямлі — духоўна-эмацыянальны цэнтр усёй танкаўскай паэзіі (вершы «[[творы/максім-танк/максім-танк-перапіска-з-зямлёй|Перапіска з зямлёй...]]», «Гэта зямля...», «Колер зямлі», «О родная зямля!..» і інш.). У вершах «Просьба аб дараванні», «[[творы/максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне|Самае доўгае расстанне]]» паэт жалобна аплаквае «забітую Чарнобылем Зямлю», яго гняце пачуццё сыноўняй віны перад маці-зямлёй: «Даруй нам, грэшным І неразумным, Маці!» («Просьба аб дараванні»).\\ 
-Трагедый... гучыць матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі ў паэмах «Чорная быль» С.Законнікава і «Зона» С. Давідовіча, вершах «Бежанцы з Палесся» А. Вялюгіна, «[[bellit>генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-перасяленне|Перасяленне]]» Генадзя Бураўкіна, «Выгнанне», «[[bellit>мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-дыпціх-чакання|Дыпціх чакання]]», «Развітанне са сцежкай...», «[[bellit>мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-землякам|Землякам]]» Міколы Мятліцкага, «Перасяленцы» В. Аколавай і многіх іншых. Асабліва ўзрушаныя, журлівыя плачы і нараканні чуюцца з вуснаў паэтаў, чые родныя вёскі апынуліся ў зоне павышанай радыяцыі і адсялення. «І суцішаны боль %%//%% да краю паводкай душу затапляе...» — так выказвае балючую ростань з радзімай Эдуард Акулін у вершы «Ізноў красавік...». У скрусе і жальбе вяртаецца ў родныя мясціны М. Мятліцкі. Яго родная вёска Бабчын, дзе засталіся магілы бацькоў і прашчураў, пасля Чарнобыля апусцела, бяда пагнала яе жыхароў у свет:+Трагедый... гучыць матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі ў паэмах «Чорная быль» С.Законнікава і «Зона» С. Давідовіча, вершах «Бежанцы з Палесся» А. Вялюгіна, «[[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-перасяленне|Перасяленне]]» Генадзя Бураўкіна, «Выгнанне», «[[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-дыпціх-чакання|Дыпціх чакання]]», «Развітанне са сцежкай...», «[[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-землякам|Землякам]]» Міколы Мятліцкага, «Перасяленцы» В. Аколавай і многіх іншых. Асабліва ўзрушаныя, журлівыя плачы і нараканні чуюцца з вуснаў паэтаў, чые родныя вёскі апынуліся ў зоне павышанай радыяцыі і адсялення. «І суцішаны боль %%//%% да краю паводкай душу затапляе...» — так выказвае балючую ростань з радзімай Эдуард Акулін у вершы «Ізноў красавік...». У скрусе і жальбе вяртаецца ў родныя мясціны М. Мятліцкі. Яго родная вёска Бабчын, дзе засталіся магілы бацькоў і прашчураў, пасля Чарнобыля апусцела, бяда пагнала яе жыхароў у свет:
  
 Кут мой забыты, безабаронна\\ Кут мой забыты, безабаронна\\
Радок 49: Радок 49:
 \\ \\
 Вершы М. Мятліцкага напісаны мовай шчымлівай тугі, безуцешнага гора.\\ Вершы М. Мятліцкага напісаны мовай шчымлівай тугі, безуцешнага гора.\\
-Бежанства — адвечная трагічная доля беларусаў, і гэта хвалююча выявіў яшчэ Янка Купала ў вершы [[bellit>янка-купала/янка-купала-паязджане|«Паязджане»]]. Балюча ўсведамляць, што «мы як прышэльцы на сваім двары, Мы бежанцы ў сваёй уласнай хаце...» (Васіль Зуёнак. Паэма «Падарожжа вакол двара»). Сэрцы паэтаў не хочуць мірыцца з несправядлівай асуджанасцю на выгнанніцкі лёс: «Божа мой, не дай нам не вярнуцца Да бацькоўскіх зрынутых магіл» (Н. Аксёнчык. «Перасяленне»), «Радыяцыя перш за ўсё б'е па дзецях» (Я. Сіпакоў. «Одзіум»). Матыў загубленага, адабранага дзяцінства — трагедыйны пік чарнобыльскай паэзіі. Вершы «[[bellit>ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-у-лета-1986-е|У лета 1986-е]]» Н. Гілевіча, «Алёшка» А. Лойкі, «Чытаю азбуку гора...» Т. Мельчанка, «[[bellit>алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка|Чарнобыльская калыханка]]» А. Камароўскага і іншыя раскрываюць злавесны, нялітасцівы твар Чарнобыля, які замахнуўся на генафонд нацыі. На ўсхваляванай ноце выказвае свой боль-трывогу паэтка замежжа [[litpers>наталля-арсеннева|Наталля Арсеннева]]:+Бежанства — адвечная трагічная доля беларусаў, і гэта хвалююча выявіў яшчэ Янка Купала ў вершы [[творы/янка-купала/янка-купала-паязджане|«Паязджане»]]. Балюча ўсведамляць, што «мы як прышэльцы на сваім двары, Мы бежанцы ў сваёй уласнай хаце...» (Васіль Зуёнак. Паэма «Падарожжа вакол двара»). Сэрцы паэтаў не хочуць мірыцца з несправядлівай асуджанасцю на выгнанніцкі лёс: «Божа мой, не дай нам не вярнуцца Да бацькоўскіх зрынутых магіл» (Н. Аксёнчык. «Перасяленне»), «Радыяцыя перш за ўсё б'е па дзецях» (Я. Сіпакоў. «Одзіум»). Матыў загубленага, адабранага дзяцінства — трагедыйны пік чарнобыльскай паэзіі. Вершы «[[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-у-лета-1986-е|У лета 1986-е]]» Н. Гілевіча, «Алёшка» А. Лойкі, «Чытаю азбуку гора...» Т. Мельчанка, «[[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка|Чарнобыльская калыханка]]» А. Камароўскага і іншыя раскрываюць злавесны, нялітасцівы твар Чарнобыля, які замахнуўся на генафонд нацыі. На ўсхваляванай ноце выказвае свой боль-трывогу паэтка замежжа [[постаці/наталля-арсеннева|Наталля Арсеннева]]:
  
 Божа! Божа! Божа! Божа!
Радок 68: Радок 68:
 \\ \\
 Чарнобыль — гэта доўгая крыжовая дарога, таму так часта чуюцца ў творах паэтаў матывы трывожнага роздуму пра будучыню. Яна ж, тая будучыня, поўная безвыходнасці, невядомасці. Паэты задаюць нам сурова-горкія пытанні, якія трывожаць свядомасць, прымушаюць сціскацца сэрца ад усведамлення няскончанасці жудасных наступстваў. З цяжкай унутранай прыгнечанасцю прамаўляюцца словы-запытанні: «Ад радыяцыі Беларусь гарыць. Ці будзе, наогул. Каму гаварыць?» (Р. Барадулін. «Дазвол»), «Якім дыханнем новы дзень напоўняць %%//%% вада, трава і кнігаўкі ў траве?» (В. Ярац. «З лугоў настой зімовы змые пойма...»).\\ Чарнобыль — гэта доўгая крыжовая дарога, таму так часта чуюцца ў творах паэтаў матывы трывожнага роздуму пра будучыню. Яна ж, тая будучыня, поўная безвыходнасці, невядомасці. Паэты задаюць нам сурова-горкія пытанні, якія трывожаць свядомасць, прымушаюць сціскацца сэрца ад усведамлення няскончанасці жудасных наступстваў. З цяжкай унутранай прыгнечанасцю прамаўляюцца словы-запытанні: «Ад радыяцыі Беларусь гарыць. Ці будзе, наогул. Каму гаварыць?» (Р. Барадулін. «Дазвол»), «Якім дыханнем новы дзень напоўняць %%//%% вада, трава і кнігаўкі ў траве?» (В. Ярац. «З лугоў настой зімовы змые пойма...»).\\
-Чарнобыль рэзка завастрыў праблему нацыянальнага выжывання: «Стронцый, нябачны на вока, %%//%% нішчыць наш дух» (Данута Бічэль-Загнетава. «Беднай жабрачкай зімовай...»). Яна заключаецца не толькі ў фізічным паратунку, а і ў тым, каб ацалець, не даць засмактаць сябе «чорнай дзірцы» (Пімен Панчанка) нацыянальнага бяспамяцтва, чалавечага выраджэння. Духоўны, маральны Чарнобыль, як выдатна паказвае П. Панчанка ў вершы «[[bellit>пімен-панчанка/пімен-панчанка-раўнавага|Раўнавага]]», гэта таксама прычына таго, «што свету канец набліжаецца». Паэтаў маналог поўны горычы, прасякнуты сурова-напружаным публіцыстычным пафасам. Адрачэнне ад роднай мовы, таптанне святыняў, спадчыны, ганьбаванне чалавечай годнасці, боскага на зямлі — усё гэта вядзе да глыбокага падрыву маральна-духоўных асноў быцця народа. «Наш Чарнобыль,— як слушна адзначае М. Арочка,— адсюль, ад страты трывалага супрацьстаяння навалам асіміляцыі з Захаду і Усходу, ад анямення, духоўнага самагубства. І пачаўся ён не сёння, наш Чарнобыль. Сёння — толькі жахліва спрацаваў закон адплаты...»\\+Чарнобыль рэзка завастрыў праблему нацыянальнага выжывання: «Стронцый, нябачны на вока, %%//%% нішчыць наш дух» (Данута Бічэль-Загнетава. «Беднай жабрачкай зімовай...»). Яна заключаецца не толькі ў фізічным паратунку, а і ў тым, каб ацалець, не даць засмактаць сябе «чорнай дзірцы» (Пімен Панчанка) нацыянальнага бяспамяцтва, чалавечага выраджэння. Духоўны, маральны Чарнобыль, як выдатна паказвае П. Панчанка ў вершы «[[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-раўнавага|Раўнавага]]», гэта таксама прычына таго, «што свету канец набліжаецца». Паэтаў маналог поўны горычы, прасякнуты сурова-напружаным публіцыстычным пафасам. Адрачэнне ад роднай мовы, таптанне святыняў, спадчыны, ганьбаванне чалавечай годнасці, боскага на зямлі — усё гэта вядзе да глыбокага падрыву маральна-духоўных асноў быцця народа. «Наш Чарнобыль,— як слушна адзначае М. Арочка,— адсюль, ад страты трывалага супрацьстаяння навалам асіміляцыі з Захаду і Усходу, ад анямення, духоўнага самагубства. І пачаўся ён не сёння, наш Чарнобыль. Сёння — толькі жахліва спрацаваў закон адплаты...»\\
 Чарнобыльскі пейзаж — з'ява эстэтычна адметная, вельмі ўражлівая. Паэтыка малюнкаў чарнобыльскай рэчаіснасці вызначаецца чорнымі, сумнымі фарбамі, якія раскрываюць цяжкі псіхаэмацыянальны стан чалавека. У эпічных творах пейзаж нярэдка нясе сімволіка-драматычны сэнс або дапамагае глыбей выявіць трагізм падзей, абставінаў, як гэта мы назіраем у паэме С. Давідовіча «Зона»: Чарнобыльскі пейзаж — з'ява эстэтычна адметная, вельмі ўражлівая. Паэтыка малюнкаў чарнобыльскай рэчаіснасці вызначаецца чорнымі, сумнымі фарбамі, якія раскрываюць цяжкі псіхаэмацыянальны стан чалавека. У эпічных творах пейзаж нярэдка нясе сімволіка-драматычны сэнс або дапамагае глыбей выявіць трагізм падзей, абставінаў, як гэта мы назіраем у паэме С. Давідовіча «Зона»:
  
Радок 77: Радок 77:
  
 \\ \\
-Змрочныя вобразы і фарбы вызначаюць змест чарнобыльскіх твораў паэтаў Беларусі (вершы А. Грачанікава, Р. Барадулін, А. Вялюгіна, М. Мятліцкага і інш.) і хірасімскіх пейзажаў паэтаў Японіі (творы Тацудзі Міёсі, Тадзабура Она, Санкіці Тогэ, Тамікі Хара, Эйсаку Ёнэда і інш.). І далёкая краіна Акіяніі, і наша Бацькаўшчына перажылі атамную трагедыю, толькі мы — яшчэ больш жудасную. Уражлівы трагедыйны малюнак стварае П. Панчанка: «А сёння ўсюды цьмяна, %%//%% дымна, чорна, Не звіняць у небе жаўрукі...», «Тут пахне Хірасімай. Няма слядоў бусліных і ласіных: Над Прыпяццю — Нябачнай смерці след. Палескі край, Як пазмрачнеў твой свет» («[[bellit>пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным|Аб самым смачным...]]»). Падобных панура-змрочных выяў нямала і ў японскай паэзіі: «И уже — неподвижен закат, %%//%% закат — мёртв. И только река,%%//%% вздувшаяся волнами %%//%% и только ветер, %%//%% вздыбивший реку...» (С. Тогэ. «Пейзаж з ракой»). Асабліва шмат «мёртвых», безжыццёвых пейзажаў у паэзіі Тамікі Хара (цыкл «Атамныя пейзажы») і Мунэтосі Фукагава (цыклы «Агонь», «Помнік міру» і інш.). Для пейзажаў і японскіх, і беларускіх паэтаў характэрна трагедыйная сімвалічнасць вобразаў прыроды. У вершах Т. Хара «Абгарэлае дрэва» і беларускай паэтэсы А. Канапелькі «І ўзышла на вогнішчы дзічка...».\\+Змрочныя вобразы і фарбы вызначаюць змест чарнобыльскіх твораў паэтаў Беларусі (вершы А. Грачанікава, Р. Барадулін, А. Вялюгіна, М. Мятліцкага і інш.) і хірасімскіх пейзажаў паэтаў Японіі (творы Тацудзі Міёсі, Тадзабура Она, Санкіці Тогэ, Тамікі Хара, Эйсаку Ёнэда і інш.). І далёкая краіна Акіяніі, і наша Бацькаўшчына перажылі атамную трагедыю, толькі мы — яшчэ больш жудасную. Уражлівы трагедыйны малюнак стварае П. Панчанка: «А сёння ўсюды цьмяна, %%//%% дымна, чорна, Не звіняць у небе жаўрукі...», «Тут пахне Хірасімай. Няма слядоў бусліных і ласіных: Над Прыпяццю — Нябачнай смерці след. Палескі край, Як пазмрачнеў твой свет» («[[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным|Аб самым смачным...]]»). Падобных панура-змрочных выяў нямала і ў японскай паэзіі: «И уже — неподвижен закат, %%//%% закат — мёртв. И только река,%%//%% вздувшаяся волнами %%//%% и только ветер, %%//%% вздыбивший реку...» (С. Тогэ. «Пейзаж з ракой»). Асабліва шмат «мёртвых», безжыццёвых пейзажаў у паэзіі Тамікі Хара (цыкл «Атамныя пейзажы») і Мунэтосі Фукагава (цыклы «Агонь», «Помнік міру» і інш.). Для пейзажаў і японскіх, і беларускіх паэтаў характэрна трагедыйная сімвалічнасць вобразаў прыроды. У вершах Т. Хара «Абгарэлае дрэва» і беларускай паэтэсы А. Канапелькі «І ўзышла на вогнішчы дзічка...».\\
 Бясспрэчна, што пафас трагізму, адчаю і песімізму вызначальны ў сучаснай паэзіі пра Чарнобыль. Аднак не-не ды пракідваецца ў паасобных творах матыў надзеі, веры ў выратаванне. «Каторы гадочак бусловымі крыламі Б'ецца надзея над чорнай магілаю...» — пакланяючыся народнай «Песні-вясніцы», гаворыць у сваёй лірычнай паэме «Здзічэлае рэха вясны» Антаніна Хатэнка. Чарнобыль яна паказвае як жудаснае д'ябальскае насланнё: «Над белай зямлёй — Чорны Дух лейкеміі». Паэтка прачула, на язычніцкі лад мацуе душэўную повязь са светлымі сіламі космасу, заклікае сонца і вясну ўратаваць родны край. Каб не трапіць у абладу сіл зла, «Д'ябла Ночы» (В. Куртаніч. «Забыццё»), не знікнуць у Сусвеце — шлях застаецца адзін. Гэта, на думку многіх паэтаў, шлях да Бога. Малітоўнымі радкамі Зьніча (Алега Бембеля) самазабыўна звернемся і мы да Усявышняга з надзеяй у заступніцтва і паратунак: Бясспрэчна, што пафас трагізму, адчаю і песімізму вызначальны ў сучаснай паэзіі пра Чарнобыль. Аднак не-не ды пракідваецца ў паасобных творах матыў надзеі, веры ў выратаванне. «Каторы гадочак бусловымі крыламі Б'ецца надзея над чорнай магілаю...» — пакланяючыся народнай «Песні-вясніцы», гаворыць у сваёй лірычнай паэме «Здзічэлае рэха вясны» Антаніна Хатэнка. Чарнобыль яна паказвае як жудаснае д'ябальскае насланнё: «Над белай зямлёй — Чорны Дух лейкеміі». Паэтка прачула, на язычніцкі лад мацуе душэўную повязь са светлымі сіламі космасу, заклікае сонца і вясну ўратаваць родны край. Каб не трапіць у абладу сіл зла, «Д'ябла Ночы» (В. Куртаніч. «Забыццё»), не знікнуць у Сусвеце — шлях застаецца адзін. Гэта, на думку многіх паэтаў, шлях да Бога. Малітоўнымі радкамі Зьніча (Алега Бембеля) самазабыўна звернемся і мы да Усявышняга з надзеяй у заступніцтва і паратунак:
  
Радок 89: Радок 89:
  
 ===== Падобныя старонкі ===== ===== Падобныя старонкі =====
-  * [[bellit>максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне]] +  * [[творы/максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне]] 
-  * [[bellit>алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] +  * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] 
-  * [[bellit>пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] +  * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] 
-  * [[bellit>мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] +  * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] 
-  * [[bellit>артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]]+  * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]]
  
творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki