~~META: title = Сучасная беларуская проза &keywords = сучасны, беларускі, проза &abstract = Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза &iftrue = nan ~~ ====== Сучасная беларуская проза ====== 1. Самым галоўным для пісьменніка з'яўляецца тое, каб сказаць праўду пра свой час, выявіць яго ў мастацкіх малюнках і вобразах. У наш час імклівых і складаных перамен у грамадстве перад літаратурай паўстала задача пераадолення распаўсюджаных уяўленняў і тэорый, схем і стэрэатыпаў, якімі кіраваліся дзеячы мастацтва раней.\\ У першую чаргу, гэта пошук значных тэм, якія б адпавядалі чытацкім запатрабаванням і ўбіралі б у сябе найважнейшыя праблемы свайго часу. Вядома, самай актуальнай была і застаецца сацыяльная тэма, якая выяўляе пазіцыю пісьменніка, яго погляд на тыя пытанні, што хвалююць грамадства. У межах гэтай тэмы акрэсліваецца шэраг праблем, якія выходзяць на першы план тагачаснага жыцця. Горад і вёска, бацькі і дзеці, вытворчыя справы і асабісты свет чалавека, чарнобыльская бяда і адносіны да прыроды, сучаснае і мінулае краіны, захапленне прыгодамі і навуковай фантастыкай — вось толькі некаторыя тэмы. Усе яны маюць адну аснову — зацікаўленую размову пісьменнікаў з чытачамі аб тым, што робіць чалавека шчаслівым і што перашкаджае яму адчуваць сябе такім. Мастакі слова ў сваіх творах спрабуюць знайсці адказ на гэтыя пытанні ў жыцці, у глыбіні чалавечых сэрцаў праз [[слоўнік/канфлікт|канфлікт]] дзеючых асоб з абставінамі рознага характару. Большасць канфліктаў у празаічных творах набываюць псіхалагічны і маральна-этычны аспекты, а вырашэнне іх падаецца з пазіцый народнага разумення жыццёвых каштоўнасцей. Вядома, у адным творы можа ўзнімацца мноства праблем сацыяльна-псіхалагічнага і маральнага плана. Усякая тэма з'яўляецца надзённай, калі погляд пісьменніка на пэўныя праблемы адлюстроўвае сучасны стан грамадства. Надзённасць аўтарскай задумы вызначае ідэйны змест твора, акрэслівае характары вядучых персанажаў, уплывае на вырашэнне вострых канфліктаў. Жыццё паказваецца аб'ёмна, асоба станоўчага героя праяўляецца ў многіх сферах. Рысы характару не дэкларуюцца, чалавек раскрываецца ў актыўнай дзейнасці.\\ 2. [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-гістарычнага-мінулага-беларусі-ў-су|Тэму гістарычнага мінулага Беларусі]] распрацоўваюць [[творы/леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі|Леанід Дайнека]] ([[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-след-ваўкалака|"След ваўкалака"]], [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды|"Жалезныя жалуды"]]), В. Коўтун ("Крыж міласэрнасці"), К. Тарасаў ("Пагоня на Грунвальд"), [[постаці/віктар-карамазаў|Віктар Карамазаў]] ([[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-крыж-на-зямлі-і-поўня-ў-252|"Крыж на зямлі і поўня ў небе"]]).\\ Над тэмай пераасэнсавання савецкага і заходнебеларускага ладу жыцця працуюць: [[постаці/вячаслаў-адамчык|Вячаслаў Адамчык]] ([[творы/вячаслаў-адамчык/вячаслаў-адамчык-чужая-бацькаўшчына|"Чужая бацькаўшчына"]] і "Год нулявы"), [[постаці/георгій-марчук|Георгій Марчук]] ("Крык на хутары"), [[творы/генрых-далідовіч/жыццёвы-і-творчы-шлях-генрыха-далідовіча|Генрых Далідовіч]] ([[творы/генрых-далідовіч/генрых-далідовіч-заходнікі|"Заходнікі"]]), [[постаці/янка-сіпакоў|Янка Сіпакоў]] ([[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-кулак|"Кулак"]]), [[постаці/іван-навуменка|Iван Навуменка]] ("[[books/Іван%20Навуменка%20-%20Вір.pdf|Вір]]"), [[постаці/іван-пташнікаў|Iван Пташнікаў]] ([[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-францужанкі|"Францужанкі"]], [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта|"Тры пуды жыта"]]). На гэту тэму стварыў аповесць [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-сцюжа|"Сцюжа" Васіль Быкаў]].\\ [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-вялікай-айчыннай-вайны-ў-сучаснай-б|Ваенная тэма]] раскрыта ў творах [[постаці/васіль-быкаў|Васіля Быкава]] ([[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-у-тумане|"У тумане",]] [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-кар-ер-аналіз-твора|"Кар'ер"]], "Сцюжа"), [[творы/іван-пташнікаў/творчасць-івана-пташнікава|Iвана Пташнікава]] ([[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тартак|"Тартак"]], [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-найдорф|"Найдорф"]]), [[постаці/іван-чыгрынаў|Iвана Чыгрынава]] ("[[творы/іван-чыгрынаў/іван-чыгрынаў-плач-перапёлкі|Плач перапёлкі]]"), [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-бежанцы|Віктара Карамазава ("Бежанцы"]]), [[постаці/віктар-казько|Віктара Казько]] ([[творы/віктар-казько/віктар-казько-суд-у-слабадзе|"Суд у Слабадзе"]]).\\ Экалагічная тэма асэнсоўваецца ў творах Віктара Карамазава ([[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-пушча-251|"Пушча"]]), Віктара Казько ([[творы/віктар-казько/віктар-казько-неруш|"Неруш"]]), Івана Пташнікава ([[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-пагоня|"Пагоня"]]).\\ Тэму Чарнобыля раскрываюць раманы [[постаці/іван-шамякін|Iвана Шамякіна]] [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка|"Злая зорка"]], Л. Левановіча "Палыновы вецер", [[творы/барыс-сачанка/жыццёвы-і-творчы-шлях-барыса-сачанкі|Барыса Сачанкі]] "Родны кут" і "Еўка".\\ Добрым прыкладам дэтэктыўнай прозы з'яўляюцца аповесці "[[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-пры-апазнанні-затрымаць|Пры апазнанні — затрымаць]]" Васіля Хомчанкі і "[[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-афганская-шкатулка|Афганская шкатулка]]" Андрэя Федарэнкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-паэзія-яе-тэмы-і-воб]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-літаратура-беларусі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-вялікай-айчыннай-вайны-ў-сучаснай-б]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-драматургія]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза-258]]