~~META: title = Літаратура XVIII ст. &keywords = літаратура, XVIII, ст &abstract = Стан беларускай літаратуры ў XVIII стагоддзі &iftrue = nan ~~ ====== Літаратура XVIII ст. ====== Васямнаццатае стагоддзе... І пра яго можна сказаць: «час быў змрочны». Пра несупынныя войны, што віхурай праносіліся праз наш край, спусташалі нашу зямлю і вынішчалі генафонд нацыі, ужо гаварылася на папярэдніх старонках. Адзначана XVIII ст. таксама жудаснай і зацяжной Паўночнай вайной (1700-1721). І вынік тых войнаў — зноў «чырвоны пас на белым тле Радзімы». У народзе кажуць: калі ў катлы занадта паддаць пары, то яны ўзарвуцца. Пра тое, як узарваліся тыя катлы, — крыху пазней. А вось пра тое, як «пары паддавалі» сведчыць... адсутнасць сведкі. Літаратура — «адбітак родных з'яў», але ў XVIII ст. у нас яе, па сутнасці, амаль не было. Усе народы Еўропы могуць пахваліцца сваімі шэдэўрамі, створанымі ў эпоху Асветніцтва. Мы, на жаль, не можам. Бо ў нас на той час адабралі выключна ўсё — нават мову. Сейм 1696 г. не толькі забараніў беларускую мову, але забараніў выбіраць права-слаўных у дзяржаўныя ўстановы, праблематычным стала і атрыманне праваслаўнымі адукацыі... Далучэнне Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) да Расійскай імперыі таксама мала што змяніла — з агню ды ў полымя. Пра «палёгкі» і «прывілеі» для беларускага мужыка ў сувязі з тым далучэннем выдатна скажа ў свой час [[постаці/кастусь-каліноўскі|Кастусь Каліноўскі]] ў «[[творы/іншае/кастусь-каліноўскі-мужыцкая-праўда|Мужыцкай праўдзе]]». Захавальнікам роднага слова ў той змрочны час заставаўся толькі народ, а формай зберажэння — фальклор. І толькі асобныя сапраўдныя залацінкі зіхацелі ў змроку таго нялюдскага часу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/літаратура-хіх-хх-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-xvi-першай-паловы-xvii-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-старажытнай-русі-xi-xiii-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-xiv-пачатку-xvi-стст]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-літаратура-беларусі]]