~~META: title = Літаратура ХІХ-ХХ стст. &keywords = Літаратура, ХІХ, ХХ, стст &abstract = Кароткі агляд беларускай літаратура ХІХ-ХХ стст. &iftrue = nan ~~ ====== Літаратура ХІХ-ХХ стст. ====== Для сябе і сваёй Радзімы XІX стагоддзе А. С. Пушкін вызначыў як «жорсткае» («что в мой жестокий век восславил я свободу...) Для нашай жа Радзімы XІX век быў і гераічным, а трагічным, жорсткім — удвая. Калі вылучыць самае істотнае з мора слоў, напісаных і пра гэтае стагоддзе, і пра літаратуру, ім абумоўленую, то яно ў тым, што катлы, у якія паддалі замнога пары, нарэшце ўзарваліся. Паўстанне [[постаці/кастусь-каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], яго прычыны і яго наступствы, вызначылі ўсё: і адметнасць часу, і яго «адбітак» — літаратуру. Гвалтоўная русіфікацыя прывяла да таго, што Беларусь надоўга знікла з карты Еўропы: была ўжо забаронена не толькі мова карэннага насельніцтва гэтай краіны, але нават назва яе «Беларусь» — яна была заменена назвай «Северо-Западный край». Зразумела, што ні друкаваць свае творы на сваёй зямлі, ні выяўляць свой светапогляд і сваю грамадзянскую пазіцыю беларускія аўтары не мелі магчымасці. У пачатку стагоддзя толькі ў фальклоры ды яшчэ ў творчасці [[слоўнік/філарэты|філарэтаў]] і [[слоўнік/філаматы|філаматаў]] (членаў тайных студэнцкіх таварыстваў і аб'яднанняў) жыў невынішчальны нацыянальны дух. Трагічным быў іх лёс: арышты, ссылкі , турмы... Кожны з іх заслугоўвае ўдзячнай памяці нашчадкаў за сваю высакародную чалавечую ахвярнасць. Большасць з іх пісалі па-польску. А вось [[постаці/ян-чачот|Ян Чачот]] ад захаплення беларускай народнай паэзіяй перайшоў да творчасці на мове свайго народа ў той «жорсткі» век. Яму — наша асаблівая ўдзячнасць і пашана. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/літаратура-xviii-ст]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-літаратура-беларусі]] * [[творы/іншае/літаратура-xvi-першай-паловы-xvii-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-старажытнай-русі-xi-xiii-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-xiv-пачатку-xvi-стст]]