~~META: title = Юліян Корсак &keywords = Юліян, Корсак &abstract = Кароткія звесткі аб жыцці і дзейнасці Юліяна Корсака &iftrue = nan ~~ ====== Юліян Корсак ====== (1806 ці 1807—1855)\\ \\ Паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў Слоніме. У 1823-1826 гг. вучыўся ў Віленскім ўніверсітэце. З 1829 г. жыў у Пецярбургу. У 1830 г. вярнуўся ў родную вёску Страла (Дзятлаўскі раён). Апошнія гады жыцця правёў у Наваградку. Пісаў на польскай мове. Аўтар кніг «Вершы» (1830 г., 2-е выд. 1836 г.) і «Новыя вершы» (т. 1-2,1840 г.), куды ўвайшлі творы з беларускай тэматыкай: «Да Нёмана», «Да І(гната) Д(амейкі)» і інш. Пад уплывам творчасці [[постаці/адам-міцкевіч|Адама Міцкевіча]] засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоўваў класічныя і беларускія фальклорныя матывы. На польскую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф. Шылера, Дж. Байрана, У. Шэкспіра. Некаторыя вершы Юліяна Корсака («Пілігрым», «Баркарола») пакладзены на музыку Станіславам Манюшкам. [[постаці/уладзіслаў-сыракомля|Уладзіслаў Сыракомля]] прысвяціў Юліяну Корсаку артыкул «Нататкі з дзіцячых уражанняў» (1853).\\ \\ З кнігі «Мысліцелі і асветнікі Беларусі»