~~META: title = Юзаф Масальскі &keywords = Юзаф, Масальскі &abstract = Кароткія звесткі аб жыцці і літаратурнай творчасці Юзафа Масальскага &iftrue = nan ~~ ====== Юзаф Масальскі ====== (1800 - пасля 1840) \\ Пісьменнік, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусь Брат [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/эдвард-macальскі|Эдварда Масальскага]]. Нарадзіўся ў вёсцы Белічаны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, у 1818 г. скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію і стаў кандыдатам філасофіі. Служыў гувернёрам у [[творы/юльюш-славацкі/жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка|Юльюша Славацкага]] ў Вільні. У 1823 г. быў арыштаваны як член тайнага віленскага студэнцкага таварыства [[слоўнік/філарэты|філарэтаў]]. За ўдзел у паўстанні 1830-1831 гг. сасланы ў Сібір. Аўтар аповесці «Яцак» (1823), зборніка «Паэзія» (т. 1-2, 1827-1828), у якіх пераважае беларуская тэматыка.\\ \\ Паводле кнігі «Асветнікі зямлі Беларускай»