Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:літаратары-хіх-стагоддзя:эдвард-жалігоўскі

Гэта старая версія дакумента!


Эдвард Жалігоўскі

(1816-1864)

Паэт рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, філосаф, грамадскі дзеяч (псеўданім Антоні Сава). Дзяцінства правёў у Беларусь У 1833-1836 гг. вучыўся ў Тартускім універсітэце, быў інтэрніраваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш. Канарскага. У 1842 г. вярнуўся на радзіму. У 1851 г. Эдвард Жалігоўскі Быў сасланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург, дзе перапісваўся з Тарасам Шаўчэнкам і прысвяціў яму верш «Да народнага паэта». З 1858 г. у Пецярбургу з I. Агрызкам выдаваў газету «Слова» (1859). З 1860 г. з’ехаў за мяжу. Перапісваўся з А. Герцэным, супрацоўнічаў з польскім рэвалюцыйным друкам. Апошнія гады правёў у Жэневе.
У антыпрыгонніцкай «драматычнай фантазіі» ў вершах «Ёрдан» (1846), яе працягу «Зорскім» (урыўкі ў 1858 г. чытаў Шаўчэнку, які ў вершы «Перайманне Эдуарду Саве» выкарыстаў прыведзеную ў «Зорскім» беларускую народную песню «Пасаджу каля хаціны»), антыклерыкальнай паэме «Манахі» (1850), зборніку «Паэзія» і «біяграфічна-этычных» нарысах «Сёння і ўчора» (1858) Эдвард Жалігоўскі з абурэннем пісаў пра галечу беларускіх сялян, сцвярджаў права беларускага народа на сваю літаратуру, станоўча ацаніў «Ідылію» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Перапісваўся з Арцёмам Вярыгам-Дарэўскім. На польскую мову пераклаў творы А. Пушкіна, Г. Гейнэ. Падзяляў палажэнні дыялектыкі Гегеля.

А. Мальдзіс

творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/эдвард-жалігоўскі.1755861442.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:17 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki