Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:літаратары-хіх-стагоддзя:франц-савіч

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
творы:іншае:літаратары-хіх-стагоддзя:франц-савіч [2025/08/23 15:53] vedybeadminтворы:іншае:літаратары-хіх-стагоддзя:франц-савіч [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 11: Радок 11:
 Франц Савіч паходзіў з новага пакалення паэтаў, якія ўсім сэрцам успрынялі ідэі сваіх славутых папярэднікаў — [[слоўнік/філаматы|філаматаў]] і [[слоўнік/філарэты|філарэтаў]] — і з юнацкім запалам і самаахвярнасцю павялі далей іх высакародную справу, прысвячаючы жыццё вызваленню Бацькаўшчыны ад царскага самадзяржаўя.\\ Франц Савіч паходзіў з новага пакалення паэтаў, якія ўсім сэрцам успрынялі ідэі сваіх славутых папярэднікаў — [[слоўнік/філаматы|філаматаў]] і [[слоўнік/філарэты|філарэтаў]] — і з юнацкім запалам і самаахвярнасцю павялі далей іх высакародную справу, прысвячаючы жыццё вызваленню Бацькаўшчыны ад царскага самадзяржаўя.\\
 Нарадзіўся Франц Савіч у вёсцы Вяляцічы Пінскага павета ў сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ён у Пінскім павятовым вучылішчы, а пасля яго заканчэння паступіў у 1833 г. у Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, пераемніцу закрытага ўладамі за год перад гэтым Віленскага ўніверсітэта, гнязда вальнадумства і рэвалюцыйнасці.\\ Нарадзіўся Франц Савіч у вёсцы Вяляцічы Пінскага павета ў сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ён у Пінскім павятовым вучылішчы, а пасля яго заканчэння паступіў у 1833 г. у Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, пераемніцу закрытага ўладамі за год перад гэтым Віленскага ўніверсітэта, гнязда вальнадумства і рэвалюцыйнасці.\\
-У сценах акадэміі хадзілі яшчэ згадкі пра нашумелыя філамацка-філарэцкія згуртаванні, на вуснах студэнтаў былі вясёлыя песні і палымяныя вершаваныя радкі жывых яшчэ тады, выгнаных за межы радзімы [[litpers>адам-міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[litpers>ян-чачот|Яна Чачота]], [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/тамаш-зан|Тамаша Зана]]. Хоць шмат чаго змянілася з іх выгнаннем і хоць «вучні Зана зніклі амаль зусім падчас падзей 1831 года», як расказвае сам Савіч, усё ж царскім уладам не удалося цалкам вытравіць вольналюбівыя памкненні моладзі. Сведчанне гэтага — самаадданая дзейнасць самога Франца Савіча, якому ўдалося стварыць у 1836 г. нелегальнее Дэмакратычнае таварыства. Ён напісаў для яго статут пад назвай «Прынцыпы дэмакратызму» і адозву-пракламацыю «Заўвагі пра маральную вайну народа з дэспатызмам», дзе выклаў свае радыкальныя ідэі і спосабы іх ажыццяўлення. У 1837 г. Франц Савіч зблізіўся з польскім рэвалюцыянерам Шыманам Канарскім, які прыехаў з-за мяжы для наладжвання вызваленчай барацьбы ў былым Вялікім Княстве Літоўскім. Было дамоўлена аб сумеснай дзейнасці супраць царызму. Але праз год Шыман Канарскі быў арыштаваны. Неўзабаве царскія жандары схапілі і Франца Савіча. Пасля працяглага следства Шымана Канарскага пакаралі смерцю, а іншых звязаных з ім змоўшчыкаў саслалі ў Сібір, здалі ў салдаты. Салдатчыну прысудзілі і Францу Савічу з яго сябрамі Я. Загорскім і К. Рапчынскім, адправіўшы іх на Каўказ.\\+У сценах акадэміі хадзілі яшчэ згадкі пра нашумелыя філамацка-філарэцкія згуртаванні, на вуснах студэнтаў былі вясёлыя песні і палымяныя вершаваныя радкі жывых яшчэ тады, выгнаных за межы радзімы [[постаці/адам-міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[постаці/ян-чачот|Яна Чачота]], [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/тамаш-зан|Тамаша Зана]]. Хоць шмат чаго змянілася з іх выгнаннем і хоць «вучні Зана зніклі амаль зусім падчас падзей 1831 года», як расказвае сам Савіч, усё ж царскім уладам не удалося цалкам вытравіць вольналюбівыя памкненні моладзі. Сведчанне гэтага — самаадданая дзейнасць самога Франца Савіча, якому ўдалося стварыць у 1836 г. нелегальнее Дэмакратычнае таварыства. Ён напісаў для яго статут пад назвай «Прынцыпы дэмакратызму» і адозву-пракламацыю «Заўвагі пра маральную вайну народа з дэспатызмам», дзе выклаў свае радыкальныя ідэі і спосабы іх ажыццяўлення. У 1837 г. Франц Савіч зблізіўся з польскім рэвалюцыянерам Шыманам Канарскім, які прыехаў з-за мяжы для наладжвання вызваленчай барацьбы ў былым Вялікім Княстве Літоўскім. Было дамоўлена аб сумеснай дзейнасці супраць царызму. Але праз год Шыман Канарскі быў арыштаваны. Неўзабаве царскія жандары схапілі і Франца Савіча. Пасля працяглага следства Шымана Канарскага пакаралі смерцю, а іншых звязаных з ім змоўшчыкаў саслалі ў Сібір, здалі ў салдаты. Салдатчыну прысудзілі і Францу Савічу з яго сябрамі Я. Загорскім і К. Рапчынскім, адправіўшы іх на Каўказ.\\
 Для Савіча і яго сяброў пачаліся цяжкія, поўныя нягод і выпрабаванняў гады няволі. У 1841 г., інсцыніраваўшы самагубства, Франц Савіч уцёк з месца сваёй службы і адправіўся ў Таганрог, каб пераправіцца морам за мяжу. Але спроба ўцячы не ўдалася. Як не ўдаліся і іншыя такія спробы. За адну з іх два гады адседзеў у турме ў Ціраспалі (цяперашняя Малдова) і зноў быў аддадзены ў салдаты, адкуль зноў уцёк. Пасля яшчэ адной няўдалай спробы ўцячы за мяжу ён змушаны быў застацца ў мястэчку Янушпаль Жытомірскага павета, дзе пад чужым імем заняўся лекарскай практыкай. У 1845 г. у час эпідэміі халеры, ратуючы людзей ад гэтай хваробы, Савіч не ўбярогся ад яе і неўзабаве памёр.\\ Для Савіча і яго сяброў пачаліся цяжкія, поўныя нягод і выпрабаванняў гады няволі. У 1841 г., інсцыніраваўшы самагубства, Франц Савіч уцёк з месца сваёй службы і адправіўся ў Таганрог, каб пераправіцца морам за мяжу. Але спроба ўцячы не ўдалася. Як не ўдаліся і іншыя такія спробы. За адну з іх два гады адседзеў у турме ў Ціраспалі (цяперашняя Малдова) і зноў быў аддадзены ў салдаты, адкуль зноў уцёк. Пасля яшчэ адной няўдалай спробы ўцячы за мяжу ён змушаны быў застацца ў мястэчку Янушпаль Жытомірскага павета, дзе пад чужым імем заняўся лекарскай практыкай. У 1845 г. у час эпідэміі халеры, ратуючы людзей ад гэтай хваробы, Савіч не ўбярогся ад яе і неўзабаве памёр.\\
 З паэтычнай спадчыны Франца Савіча да нас дайшоў толькі адзін, напісаны на пінскай гаворцы верш «Там блізка Пінска...», што захаваўся дзякуючы Э. Паўлоўскаму, які ўключыў яго ў сваю кнігу «Успаміны з-над Віліі і Нёмана» (1882). Г. Кісялёў назваў гэты верш «яркім узорам беларускай рэвалюцыйнай паэзіі XIX ст.» («Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік». Мінск, 1995. Т. 5. С. 218). Як даводзяць літаратуразнаўцы, вершы Франца Савіча хадзілі ў свой час у рукапісным выглядзе па Беларусі і Украіне, асобныя з іх сталі народнымі песнямі. Каштоўнымі дакументамі часу можна назваць і яго празаічныя творы — напісаную ў 1838 г. у віленскай турме «Споведзь» і незавершаныя «Успаміны», якія паэт давёў да першых уцёкаў з салдатчыны. Абодва гэтыя творы былі надрукаваны ў кнізе Э. Геленіюша (Іваноўскага) «Успаміны мінулых гадоў», якая выйшла ў 1876 г.\\ З паэтычнай спадчыны Франца Савіча да нас дайшоў толькі адзін, напісаны на пінскай гаворцы верш «Там блізка Пінска...», што захаваўся дзякуючы Э. Паўлоўскаму, які ўключыў яго ў сваю кнігу «Успаміны з-над Віліі і Нёмана» (1882). Г. Кісялёў назваў гэты верш «яркім узорам беларускай рэвалюцыйнай паэзіі XIX ст.» («Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік». Мінск, 1995. Т. 5. С. 218). Як даводзяць літаратуразнаўцы, вершы Франца Савіча хадзілі ў свой час у рукапісным выглядзе па Беларусі і Украіне, асобныя з іх сталі народнымі песнямі. Каштоўнымі дакументамі часу можна назваць і яго празаічныя творы — напісаную ў 1838 г. у віленскай турме «Споведзь» і незавершаныя «Успаміны», якія паэт давёў да першых уцёкаў з салдатчыны. Абодва гэтыя творы былі надрукаваны ў кнізе Э. Геленіюша (Іваноўскага) «Успаміны мінулых гадоў», якая выйшла ў 1876 г.\\
творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/франц-савіч.1755964421.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki