~~META: title = Міхал Борх &keywords = Міхал, Борх &abstract = Кароткія звесткі аб жыцці і літаратурнай дзейнасці Міхала Борха &iftrue = nan ~~ ====== Міхал Борх ====== (1806-1881)\\ \\ Пісьменнік, гісторык, [[слоўнік/бібліяфіл|бібліяфіл]]. Быў сынам маршалка шляхты Віцебскай губерні Юзафа Генрыка Борха і Ганны з Багамольцаў. Нарадзіўся і жыў у спадчынным маёнтку Прэле Дынабургскага павета (цяпер — Латвія). Як і бацька, выбіраўся маршалкам шляхты Віцебскай губерні. Захапляўся бібліяфільствам. У сваім маёнтку сабраў вялікую бібліятэку, дзе знаходзілася шмат старадрукаў і каштоўных рукапісаў. Вышукваў бібліяграфічныя рэдкасці, матэрыялы па гісторыі BKЛ, Польшчы, усёй славяншчыны. Перакладаў на французскую мову творы [[творы/адам-міцкевіч/творчасць-адама-міцкевіча|Адама Міцкевіча]]. Супрацоўнічаў з часопісам літаратараў Падзвіння «Рубон», які выдаваў краязнавец і літаратар Казімір Буйніцкі ў 1842-1849 гг. у Вільні. Апублікаваў там паэму «Герцыке» пра старажытную полацкую крэпасць. У 1843 г. закончыў вялікі — на 50-60 друкаваных аркушаў — твор пра жыццё святой [[творы/іншае/еўфрасіння-полацкая|Еўфрасінні Полацкай]], які так і назваў «Жыццё Еўфрасінні». На жаль, не быў апублікаваны. Не дайшоў да нас і другі гістарычны твор Міхала Борха — «Рагнеда», жанр якога аўтар вызначыў як «нарманская аповесць». Ён таксама — аўтар кнігі «Два словы пра Дзвіну».\\ \\ Кастусь Цвірка