~~META: title = Ева Фелінская &keywords = Ева, Фелінская &abstract = Кароткія звесткі аб жыцці і літаратурнай спадчыне Евы Фелінскай &iftrue = nan ~~ ====== Ева Фелінская ====== (1793-1859) \\ Ева Зыгмантаўна Фелінская, у дзявоцтве Вэндорф, нарадзілася ў беларускай вёсцы Узноба, што недалёка ад Зембіна (цяпер сельсавет ў Барысаўскім раёне). Памерла ў 1859 г. ва Украіне, куды пераехала пасля вяселля ў 1811 г. з Гербертам Фелінскім — памешчыкам з Валыні, братам вядомага польскага драматурга і паэта Алаізія Фелінскага. За ўдзел у падпольнай арганізацыі Сымона Канарскага, таксама як [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/франц-савіч|Францішак Савіч]], была асуджана на пяцігадовую ссылку, якую адбывала ў Бярозаве (Сібір) і Саратаве.\\ Ева Фелінская — аўтар твораў, прысвечаных жыццю беларускай шляхты першай паловы XIX ст. Апісанне побыту і звычаяў шляхты ў аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэпутат» (1852), «Пляменніца і цётка» (1853) заснавана на ўласных успамінах і ўяўляе значную гістарычную каштоўнасць. Самую шырокую вядомасць прынеслі Еве Фелінскай яе [[слоўнік/мемуарная-літаратура|мемуары]]. У 1845-1853 гг. яна надрукавала ў Вільні «Успаміны з падарожжа ў Сібір», якія былі перакладзены на англійскую і венгерскую мовы, а таксама ў 1856-1859 гг. выдала «Успаміны з жыцця», дзе расказала пра жыццё ў бацькоўскім доме ўключна да 1821 г. \\ Г. Тычка