Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:літаратары-хіх-стагоддзя:гаўдэнты-шапялевіч

Гэта старая версія дакумента!


Гаўдэнты Шапялевіч

(1800-1846)


Нарадзіўся ў Магілёўскай губерні. Выхоўваўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1820). Выконваў абавязкі павятовага суддзі, потым служыў у Пецярбургу. Пэўны час займаўся разборам фонду бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі. З 1830 г. працаваў выкладчыкам у Віцебскай гімназіі, адкуль быў звольнены ў сувязі са справай Тадэвуша Лады-Заблоцкага (1834). Шапялевіч належаў да групы тагачасных пісьменнікаў, якія аднолькава добра валодалі рускай і польскай мовамі, цікавіліся народнай творчасцю і даўніной. На рускай мове напісаў шэраг вершаў у рамантычна-баладным стылі («Мальвіна» і інш.) для часопіса «Альманах муз» (1830-я — 1840-я гады), празаічныя творы змяшчаў таксама ў часопісе «Вестник Европы». Нізка яго польскіх вершаў і празаічныя творы надрукаваны ў штогодніку «Niezabudka» («Незабудка»), заснаваным у Пецярбургу Янам Баршчэўскім. Асобным выданнем выйшла дасканалая формай і мовай паэма «Псіхея» (1843). Апошняя яго паэма «Вар’ятка» (выдадзена толькі невялікая частка) сведчыць пра сталасць аўтара як паэта.


Г. Даўгяла, I. Шпакоўскі

творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/гаўдэнты-шапялевіч.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki