Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:кірыла-тураўскі-прытча-пра-чалавечую-душ

Гэта старая версія дакумента!


Кірыла Тураўскі — "Прытча пра чалавечую душу і цела"

У «Прытчы пра чалавечую душу і цела» (ці «Слове пра сляпога і кульгавага») – ў якасці сюжэта евангельскае апавяданне пра руплівага гаспадара. Пасадзіўшы вінаград, ён паставіў ля варот двух старажоў: сляпога і кульгавага. «Калі хто з маіх ворагаў захоча абакрасці вінаграднік, то кульгавы ўбача, а сляпы пачуе. Калі ж хто-небудзь з іх захоча ўвайсці ў вінаграднік, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсці ўсярэдзіну; сляпы ж, калі і ўвойдзе, то, заблудзіўшыся, у прорве разаб'ецца», – так разважае гаспадар. На справе адбылося інакш. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапілі ў сад і прысвоілі чужое дабро.
У вобразе сляпога – чалавечая душа, кульгавага – цела. Гаспадар-стваральнік свету, Бог карае абодвух, выганяючы з саду. Думка – адказ насць чалавека перад богам і пакаранне за грахі.

Падобныя старонкі

  • хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы
  • беларускі-златавуст-кірыла-тураўскі
  • кірыла-тураўскі
творы/іншае/кірыла-тураўскі-прытча-пра-чалавечую-душ.1755963756.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki