~~META: title = Кірыла Тураўскі — "Прытча пра чалавечую душу і цела" &keywords = тураўскі, прытча &abstract = Кароткі змест "Прытчы пра чалавечую душу і цела" Кірылы Тураўскага &iftrue = nan ~~ ====== Кірыла Тураўскі — "Прытча пра чалавечую душу і цела" ====== У "Прытчы пра чалавечую душу і цела" (ці "Слове пра сляпога і кульгавага") – ў якасці сюжэта евангельскае апавяданне пра руплівага гаспадара. Пасадзіўшы вінаград, ён паставіў ля варот двух старажоў: сляпога і кульгавага. "Калі хто з маіх ворагаў захоча абакрасці вінаграднік, то кульгавы ўбача, а сляпы пачуе. Калі ж хто-небудзь з іх захоча ўвайсці ў вінаграднік, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсці ўсярэдзіну; сляпы ж, калі і ўвойдзе, то, заблудзіўшыся, у прорве разаб'ецца", – так разважае гаспадар. На справе адбылося інакш. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапілі ў сад і прысвоілі чужое дабро.\\ У вобразе сляпога – чалавечая душа, кульгавага – цела. Гаспадар-стваральнік свету, Бог карае абодвух, выганяючы з саду. Думка – адказ насць чалавека перад богам і пакаранне за грахі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[творы/іншае/кірыла-тураўскі]] * [[аналіз-і-крытыка/беларускі-златавуст-кірыла-тураўскі]] * [[ibdc.ped>кірыла-тураўскі]]