Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:беларуска-літоўскі-летапіс-1446-г

Гэта старая версія дакумента!


Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. — гэта першы летапісны звод, створаны ў ВКЛ. Ён вядомы ў чатырох спісках і дзвюх рэдакцыях. Назва першай — «Выбраныя летапісанні, выкладзеныя коратка» — выдатна выяўляе сутнасць твора (кароткая выбарка з летапісаў і храналагічная панарама падзей ад «пачатку Русі» да 1446 г. уключна) і тэндэнцыю яго аўтара. Так, да прыкладу, з матэрыялаў XII-XIII стст. летапісец захаваў толькі аповеды пра барацьбу ўсходніх славян супраць захопнікаў — татараў і крыжакоў. Затое максімальна поўна выкарыстаў беларускі летапісец усё тое, што сведчыла пра станаўленне і магутнасць BKЛ, выкінуўшы ці перапрацаваўшы тыя месцы, дзе давалася адмоўная характарыстыка літоўскім князям ці падзеі асвятляліся з недружалюбных у адносінах да гэтай дзяржавы пазіцый. Храністу ўласціва беглая, выключна інфармацыйная манера выкладу, сухая, амаль справавая мова.

Часткай Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. з'яўляецца «Пахвала Вітаўту», напісаная ва ўрачыста-ўзвышаным, панегірычным стылі. Па змесце і жанры яна блізкая да «Пахвалы гетману Астрожскаму» (1514), але пераўзыходзіць апошнюю большай непасрэднасцю і шчырасцю выяўленага ў ёй пачуцця. Усё сваё майстэрства, талент і чалавечае захапленне аўтар выкарыстоўвае, каб годна ўславіць князя Вітаўта як мудрага і магутнага дзяржаўцу: «Якож бы мощно кому испытати высота небесная и глубина морская, тож бы мощно исповедати силу и храбрость того славного господаря». Аўтар расказвае пра велізарны палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго аўтарытэт на міжнароднай арэне. Уладары многіх дзяржаў «во велицей любви живуще» з ім, «крепко служаху ему», а таксама «честь велику и дары многи и дани прыношаху ему не токмо по вся лето, но и по вся дни».

Характар апрацоўкі і змест зробленых дадаткаў, мажорнасць і ўрачыстасць «Пахвалы Вітаўту» дае падставы меркаваць, што яна ўзнікла ў Смаленску яшчэ пры жыцці вялікага князя, хутчэй за ўсё ў 1430 г. і прымяркоўвалася да каранацыі Вітаўта.

Для нас жа гэты твор важны і тым, што ў ім у сціслай, канцэнтраванай форме выяўлена гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г.

Разглядаючы гісторыю сваёй дзяржавы як непарыўную, арганічную частку гісторыі ўсіх усходніх славян, беларускі летапісец рэалізаваў у гэтым творы ідэю гістарычнага адзінства літоўскіх, беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, абгрунтаваў неабходнасць і заканамернасць іх палітычнага аб'яднання ў адной дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім.

Падобныя старонкі

  • іншае/хроніка-вялікага-княства-літоўскага-i-жа
  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза-258
  • іншае/летапісец-вялікіх-князёў-літоўскіх
  • беларуска-літоўскае-летапісанне
  • летапіс
творы/іншае/беларуска-літоўскі-летапіс-1446-г.1755861396.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:16 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki