Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іван-шамякін:іван-шамякін-сатанінскі-тур

Гэта старая версія дакумента!


Іван Шамякін — Сатанінскі тур

Ганебныя, прыкрыя з'явы нашай рэчаіснасці паказаны і ў аповесці «Сатанінскі тур» (1993). Малады навуковец-філолаг Уладзіслаў ніколі не меў здольнасці да камерцыі. Не ад добрага жыцця ён едзе ў Польшчу, каб там на базары прадаць прадукты харчавання і рэчы, што ашчадна сабрала яго жонка Марына. Па дарозе здарылася трагедыя: ва Уладзіслава здало сэрца і ён памёр. Але спадарожнікаў, якія ехалі разам з ім у аўтобусе, смерць не спыніла, не прымусіла адумацца і спытаць: «Што мы робім? Няўжо мы не людзі?»

Каб не прагарэў бізнес, не страціць грошы за аплачаную паездку, яны нястрымна кіруюцца да мэты — на Варшаўскі базар. Нябожчыка кладуць на задняе сядзенне, маскіруюць, накрываючы брызентам, і так перавозяць па той бок мяжы: «Даўно вядома: сатанінская прапанова, задума нярэдка штурхае людзей, паміма волі іх, на такое ж сатанінскае здзяйсненне». Несумненна, што такія авантурысты і прайдзісветы, як арганізатар турпаездкі Лёня Узёнтак, сталі служкамі сатаны, бо выракліся сваёй чалавечай існасці.

Пісьменнік выяўляе ўсю жахлівасць маральнай дэградацыі нашага грамадства, уражліва гаворыць і перасцерагае, што людзі сёння заражаны вірусам д'ябальскай слепаты, бяздушнасці

Чытаць поўны варыянт аповесці «Сатанінскі тур».

Падобныя старонкі

  • іван-шамякін
  • іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка
  • іван-шамякін/сэрца-на-далоні-адказы-на-пытанні
  • іван-шамякін/адказы-на-пытанні-па-аповесці-гандлярка-
  • іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна
творы/іван-шамякін/іван-шамякін-сатанінскі-тур.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki