Гэта старая версія дакумента!
Іван Шамякін — Палеская мадонна
У сучасным разладзе жыцця, калі пануе сацыяльная неўладкаванасць, штодзённай з'явай сталі нястача і беднасць, найцяжэй прыходзіцца звычайным людзям, і гэта з хвалюючай праўдзівасцю, трывогай паказвае Іван Шамякін у аповесці «Палеская мадонна» (1996). Мнагадзетная маці Надзея Русак думае, як пракарміць дзяцей, застаецца ў сваёй бядзе сам-насам. У той жа час прэзідэнт аграфірмы Валяр'ян Паповіч, адчуваючы сябе паўнапраўным гаспадаром становішча, дбае пра ўласны дабрабыт, а не пра людзей. Не можа ён дараваць Надзеі праўду, што выказала яму ў вочы пра будаўніцтва катэджа, маўляў, за якія-такія грошы той будуе палац. Сапраўды, на гэтай грэшнай зямлі рай будуюць валяр'янавы — будуюць для сябе. Маленькаму ж чалавеку застаецца гараваць, пакутаваць, нярэдка так, як Надзеі Русак. І гэты чалавек не можа не выклікаць жалю, спачування.
Пісьменнік не толькі шкадуе сваю гераіню і яе дзяцей, але і паказвае яе жыццястойкасць, захапляецца яе ахвярнасцю, мацярынскім пачуццём — глыбокім і невынішчальным. Нягледзячы на цяжкасці, маці не стала прадажнай, звыродлівай, здрадлівай, захавала свой чалавечы воблік.
Падобныя старонкі
- іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна
- іван-шамякін/адказы-на-пытанні-па-аповесці-гандлярка-
- іван-шамякін/сэрца-на-далоні-адказы-на-пытанні
- іван-шамякін
- іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка