~~META: title = Іван Шамякін — Палеская мадонна &keywords = Шамякін, Палеская, мадонна &abstract = Чытаць кароткі змест аповесці Івана Шамякіна "Палеская мадонна" &iftrue = nan ~~ ====== Іван Шамякін — Палеская мадонна ====== У сучасным разладзе жыцця, калі пануе сацыяльная неўладкаванасць, штодзённай з'явай сталі нястача і беднасць, найцяжэй прыходзіцца звычайным людзям, і гэта з хвалюючай праўдзівасцю, трывогай паказвае [[постаці/іван-шамякін|Іван Шамякін]] у аповесці «Палеская мадонна» (1996). Мнагадзетная маці Надзея Русак думае, як пракарміць дзяцей, застаецца ў сваёй бядзе сам-насам. У той жа час прэзідэнт аграфірмы Валяр'ян Паповіч, адчуваючы сябе паўнапраўным гаспадаром становішча, дбае пра ўласны дабрабыт, а не пра людзей. Не можа ён дараваць Надзеі праўду, што выказала яму ў вочы пра будаўніцтва катэджа, маўляў, за якія-такія грошы той будуе палац. Сапраўды, на гэтай грэшнай зямлі рай будуюць валяр'янавы — будуюць для сябе. Маленькаму ж чалавеку застаецца гараваць, пакутаваць, нярэдка так, як Надзеі Русак. І гэты чалавек не можа не выклікаць жалю, спачування. Пісьменнік не толькі шкадуе сваю гераіню і яе дзяцей, але і паказвае яе жыццястойкасць, захапляецца яе ахвярнасцю, мацярынскім пачуццём — глыбокім і невынішчальным. Нягледзячы на цяжкасці, маці не стала прадажнай, звыродлівай, здрадлівай, захавала свой чалавечы воблік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна]] * [[творы/іван-шамякін/адказы-на-пытанні-па-аповесці-гандлярка-]] * [[творы/іван-шамякін/сэрца-на-далоні-адказы-на-пытанні]] * [[постаці/іван-шамякін]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка]]