~~META: title = Іван Шамякін — Глыбокая плынь &keywords = Таццяна, Ларывон, Бугай, Мацей, Кулеш, Карп, Маеўскі, Лясніцкі &abstract = Чытаць кароткі змест рамана Івана Шамякіна "Глыбокая плынь" &iftrue = nan ~~ ====== Іван Шамякін — Глыбокая плынь ====== Раман «Глыбокая плынь» (1948) меў тыповыя адзнакі свайго часу: партызанская тэматыка, шырокі часавы ахоп падзей (з пачатку вайны да вызвалення Беларусі), шмат герояў, зварот да гераічнага боку вайны, паказ подзвігу.\\ Таццяна Маеўская, адыходзячы ў партызаны, забівае двух дужых паліцаяў, яе бацька, Карп Маеўскі, закідвае гранатамі казарму з нямецкай аховай. Выключныя гераічныя ўчынкі здзяйсняе разведчык Андрэй Буйскі. Разам з тым у творы прысутнічаюць неадназначныя характары здраднікаў і прыстасаванцаў: аднаасобнік Ларывон Бугай з прыходам немцаў стаў старастам, але потым разабраўся ў іх палітыцы; Мацей Кулеш спачатку меў сувязь з партызанамі, але потым стаў служыць таксама немцам; Палагея, звычайная вясковая кабета, каб выжыць, гатова на ўсё. Яна выдае, праўда, ненаўмысна, Таццяну (тая ратуе яўрэйскага хлопчыка). Мікалай Маеўскі прыляцеў з-за лініі фронту і трапіў якраз у тую брыгаду, дзе знаходзяцца бацька, сястра і каханая. Карп сыну: «Ведай, што ты народны камандзір. Правая рука Лясніцкага. А Лясніцкага ведае ўвесь народ, усё Прыдняпроўе наша... Значыцца, і табе народ даручыў лёс свой. Ты цяпер і наш камандзір, сям’і нашай».\\ Аднабакова малююцца вобразы акупантаў. Яны самараскрываюцца праз уласныя словы і дзеянні.\\ І ўсё ж твор прынёс [[постаці/іван-шамякін|Івану Шамякіну]] шырокую вядомасць. Ён меў займальны сюжэт, вострыя канфліктныя сітуацыі, «прыгожых» знешне і ўнутрана станоўчых персанажаў, расказваў пра вядомае, перажытае, але расказваў, узвышаючы і рамантызуючы падзеі. Недахоп рэальнай жыццёвай праўды адчуецца пазней. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-шамякін/сэрца-на-далоні-адказы-на-пытанні]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна]] * [[творы/іван-шамякін/адказы-на-пытанні-па-аповесці-гандлярка-]] * [[постаці/іван-шамякін]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка]]