Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іван-шамякін:творчасць-івана-шамякіна

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
творы:іван-шамякін:творчасць-івана-шамякіна [2025/08/23 15:42] vedybeadminтворы:іван-шамякін:творчасць-івана-шамякіна [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 7: Радок 7:
  
 ====== Творчасць Івана Шамякіна ====== ====== Творчасць Івана Шамякіна ======
-[[litpers>іван-шамякін|Іван Шамякін]] нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля таго, як Шамякін прайшоў вайну і ў 1943 г. уступіў у партыю, ён заканчвае ў 1950 г. Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Першыя тры гады пасля вайны ён працуе настаўнікам, а 1952-1953 гг. – рэдактарам рускамоўнага альманаха «Советская Отчизна». У перыяд з 1954 па 1980 г. займае розныя высокія пасады ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, а з 1980 г. з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1972 г. Шамякін атрымлівае ганаровае званне народнага пісьменніка БССР.\\+[[постаці/іван-шамякін|Іван Шамякін]] нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля таго, як Шамякін прайшоў вайну і ў 1943 г. уступіў у партыю, ён заканчвае ў 1950 г. Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Першыя тры гады пасля вайны ён працуе настаўнікам, а 1952-1953 гг. – рэдактарам рускамоўнага альманаха «Советская Отчизна». У перыяд з 1954 па 1980 г. займае розныя высокія пасады ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, а з 1980 г. з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1972 г. Шамякін атрымлівае ганаровае званне народнага пісьменніка БССР.\\
 Першымі літаратурнымі спробамі Шамякіна былі кароткія рускамоўныя нарысы і вершы, напісаныя ў 1941 г. для армейскай газеты «Часовой Севера», а таксама шматлікія раннія творы, сярод якіх і першае ягонае апавяданне на беларускай мове – «У снежнай пусгыні» (1944 г., апублікавана ў 1946 г.), што былі прысвечаны ваенным дзеянням на поўначы Савецкага Саюза. Як у пераважнай большасці твораў ваеннай літаратуры таго часу, акцэнт у іх робіцца на апісанне гераізму, а не на больш складаныя праблемы псіхалогіі чалавечых паводзінаў. Аповесць «Помета» (1945) малюе вельмі ідэалізаваную карціну Чырвонай Арміі, што пераможна ўвайшла ў Германію і нават не збіраецца помсціць. Аўтар прадстаўляе савецкіх салдатаў вызваленцамі, якія нясуць справядлівасць і чалавечнасць нямецкаму народу. Тэма гераізму займае не апошняе месца і ў першым вялікім рамане Шамякіна «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-глыбокая-плынь|Глыбокая плынь]]» (1947-1948), за які ў 1951 г. аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. У 1956 г. раман быў інсцэніраваны. Гэты твор апісвае хутчэй з вялікай палітычнай карэктнасцю, чым з рэалізмам народныя вытокі партызанскага руху, арганізаванага, на самой справе, камуністычнай партыяй, і баявыя аперацыі партызанаў на акупаванай ворагам тэрыторыі. У рамане можна ўжо разгледзець выдатныя здольнасці Шамякіна-апавядальніка, ягонае ўменне стварыць запамінальныя, але не абавязкова глыбокія персанажы. Да сталінскага перыяду адносіцца і раман «У добры час» (1953), які апісвае цяжкасці пасляваеннага калгаснага жыцця і пазіцыю сельскай інтэлігенцыі. Аднак менавіта гараджане становяцца галоўнымі персанажамі Шамякіна ў другой, і больш прадуктыўнай, палове ягонай літаратурнай кар’еры.\\ Першымі літаратурнымі спробамі Шамякіна былі кароткія рускамоўныя нарысы і вершы, напісаныя ў 1941 г. для армейскай газеты «Часовой Севера», а таксама шматлікія раннія творы, сярод якіх і першае ягонае апавяданне на беларускай мове – «У снежнай пусгыні» (1944 г., апублікавана ў 1946 г.), што былі прысвечаны ваенным дзеянням на поўначы Савецкага Саюза. Як у пераважнай большасці твораў ваеннай літаратуры таго часу, акцэнт у іх робіцца на апісанне гераізму, а не на больш складаныя праблемы псіхалогіі чалавечых паводзінаў. Аповесць «Помета» (1945) малюе вельмі ідэалізаваную карціну Чырвонай Арміі, што пераможна ўвайшла ў Германію і нават не збіраецца помсціць. Аўтар прадстаўляе савецкіх салдатаў вызваленцамі, якія нясуць справядлівасць і чалавечнасць нямецкаму народу. Тэма гераізму займае не апошняе месца і ў першым вялікім рамане Шамякіна «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-глыбокая-плынь|Глыбокая плынь]]» (1947-1948), за які ў 1951 г. аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. У 1956 г. раман быў інсцэніраваны. Гэты твор апісвае хутчэй з вялікай палітычнай карэктнасцю, чым з рэалізмам народныя вытокі партызанскага руху, арганізаванага, на самой справе, камуністычнай партыяй, і баявыя аперацыі партызанаў на акупаванай ворагам тэрыторыі. У рамане можна ўжо разгледзець выдатныя здольнасці Шамякіна-апавядальніка, ягонае ўменне стварыць запамінальныя, але не абавязкова глыбокія персанажы. Да сталінскага перыяду адносіцца і раман «У добры час» (1953), які апісвае цяжкасці пасляваеннага калгаснага жыцця і пазіцыю сельскай інтэлігенцыі. Аднак менавіта гараджане становяцца галоўнымі персанажамі Шамякіна ў другой, і больш прадуктыўнай, палове ягонай літаратурнай кар’еры.\\
 Першым творам, што адлюстраваў новую атмасферу, якая склалася пасля смерці Сталіна і асабліва пасля закрытага выступлення Хрушчова на XX з’ездзе партыі, стаў раман «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-крыніцы|Крыніцы]]» (1956), за які Шамякін у 1959 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа і які быў пастаўлены на сцэне ў 1961 г. На фоне адсталага і дэмаралізаванага калгаса аўтар малюе барацьбу паміж рэфарматарамі і традыцыяналістамі, новымі «ленінскімі» метадамі кіравання і кансерватыўным інстынктам самазахавання прывілеяваных бюракратаў. У творы адчуваецца атмасфера таго часу, але асноўныя героі занадта ўжо адназначна падзелены на «добрых» і «дрэнных». Сярод апошніх адмоўны герой Бародка – адзін з самых запамінальных персанажаў. Без сумнення, раман адыграў пэўную ролю ў палітычным выхаванні людзей згодна з апошнімі дырэктывамі камуністычнай партыі. У той жа самы час ён не даў праўдзівую карціну цяжкага стану калгаснай сістэмы ў цэлым. Як было прынята ў тыя часы, праблемы павінны былі абавязкова насіць чыста мясцовы характар – быць папросту «рытвінамі на дарозе». Тое, што раман выглядае ў значнай ступені праўдзівым, часткова можа быць абумоўлена станоўчымі зменамі, якія ён апісвае.\\ Першым творам, што адлюстраваў новую атмасферу, якая склалася пасля смерці Сталіна і асабліва пасля закрытага выступлення Хрушчова на XX з’ездзе партыі, стаў раман «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-крыніцы|Крыніцы]]» (1956), за які Шамякін у 1959 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа і які быў пастаўлены на сцэне ў 1961 г. На фоне адсталага і дэмаралізаванага калгаса аўтар малюе барацьбу паміж рэфарматарамі і традыцыяналістамі, новымі «ленінскімі» метадамі кіравання і кансерватыўным інстынктам самазахавання прывілеяваных бюракратаў. У творы адчуваецца атмасфера таго часу, але асноўныя героі занадта ўжо адназначна падзелены на «добрых» і «дрэнных». Сярод апошніх адмоўны герой Бародка – адзін з самых запамінальных персанажаў. Без сумнення, раман адыграў пэўную ролю ў палітычным выхаванні людзей згодна з апошнімі дырэктывамі камуністычнай партыі. У той жа самы час ён не даў праўдзівую карціну цяжкага стану калгаснай сістэмы ў цэлым. Як было прынята ў тыя часы, праблемы павінны былі абавязкова насіць чыста мясцовы характар – быць папросту «рытвінамі на дарозе». Тое, што раман выглядае ў значнай ступені праўдзівым, часткова можа быць абумоўлена станоўчымі зменамі, якія ён апісвае.\\
-Вельмі моцны аўтабіяграфічны пачатак мае пенталогія «Трывожнае шчасце» (1966), якая складаецца з пяці аповесцяў – «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна|Непаўторная вясна]]» (1957), «Начныя зарніцы» (1958), «Агонь і снег» (1959), «Пошукі сустрэчы» (1959) і «Мост» (1965). На прыкладзе жыцця двух галоўных герояў рамана, Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай, Шамякін малюе лёс свайго пакалення ў даваеыныя гады, у жахлівы ваенны перыяд (на фронце і ў партызанах) і ў цяжкія і гнятлівыя часы пасляваеннага аднаўлення. Па многіх прычынах заключная аповесць «Мост» – найбольш цікавая частка кнігі, дзе Шамякін, апісваючы намаганні ў аднаўленні адсталых калгасаў у першую пасляваенную вясну, не дазволіў сабе што-кольвечы ўпрыгожыць. Больш таго, ён малюе запусценне і галечу не як вынік ваеннай разрухі, а як вынік дзеяння палітычнай сістэмы і бюракратычнай структуры, што усё больш ускладняюць жыццё, замест таго каб рабіць яго лягчэйшым. У такой атмасферы падазронасці і страху ідэаліст Пятро Шапятовіч, школьны настаўнік гісторыі і сакратар мясцовай партарганізацыі, увесь час марыць пра будаўніцтва новага моста цераз Днепр. Гэты праект сімвалізуе ўсе ягоныя высакародныя памкненні і спадзяванні. Замест гэтага яго арыштоўвае па сфабрыкаваным абвінавачванні мясцовы кіраўнік МУС, а потым, што найбольш неверагодна (як зазначаў у тыя часы [[litpers>васіль-быкаў|Васіль Быкаў]]), ён быў вызвалены двума сакратарамі абласной партарганізацыі. Найболей вартымі ўвагі ў гэтай мнагапланавай і досыць рэалістычнай аповесці з’яўляюцца погляды Шапятовіча на тагачасную сітуацыю:\\+Вельмі моцны аўтабіяграфічны пачатак мае пенталогія «Трывожнае шчасце» (1966), якая складаецца з пяці аповесцяў – «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна|Непаўторная вясна]]» (1957), «Начныя зарніцы» (1958), «Агонь і снег» (1959), «Пошукі сустрэчы» (1959) і «Мост» (1965). На прыкладзе жыцця двух галоўных герояў рамана, Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай, Шамякін малюе лёс свайго пакалення ў даваеыныя гады, у жахлівы ваенны перыяд (на фронце і ў партызанах) і ў цяжкія і гнятлівыя часы пасляваеннага аднаўлення. Па многіх прычынах заключная аповесць «Мост» – найбольш цікавая частка кнігі, дзе Шамякін, апісваючы намаганні ў аднаўленні адсталых калгасаў у першую пасляваенную вясну, не дазволіў сабе што-кольвечы ўпрыгожыць. Больш таго, ён малюе запусценне і галечу не як вынік ваеннай разрухі, а як вынік дзеяння палітычнай сістэмы і бюракратычнай структуры, што усё больш ускладняюць жыццё, замест таго каб рабіць яго лягчэйшым. У такой атмасферы падазронасці і страху ідэаліст Пятро Шапятовіч, школьны настаўнік гісторыі і сакратар мясцовай партарганізацыі, увесь час марыць пра будаўніцтва новага моста цераз Днепр. Гэты праект сімвалізуе ўсе ягоныя высакародныя памкненні і спадзяванні. Замест гэтага яго арыштоўвае па сфабрыкаваным абвінавачванні мясцовы кіраўнік МУС, а потым, што найбольш неверагодна (як зазначаў у тыя часы [[постаці/васіль-быкаў|Васіль Быкаў]]), ён быў вызвалены двума сакратарамі абласной партарганізацыі. Найболей вартымі ўвагі ў гэтай мнагапланавай і досыць рэалістычнай аповесці з’яўляюцца погляды Шапятовіча на тагачасную сітуацыю:\\
 «Нягледзячы на ўсе нястачы, бюракратызм, грубасць, Пятру хацелася пасля такой вайны і такой перамогі бачыць толькі добрае, прыгожае, высокае і чыстае. Часам яму здавалася: каб людзі знарок не вышуквалі благое, не выцягвалі яго на свет божы, то навокал было б больш светлага і ўсім лягчэй жылося б».\\ «Нягледзячы на ўсе нястачы, бюракратызм, грубасць, Пятру хацелася пасля такой вайны і такой перамогі бачыць толькі добрае, прыгожае, высокае і чыстае. Часам яму здавалася: каб людзі знарок не вышуквалі благое, не выцягвалі яго на свет божы, то навокал было б больш светлага і ўсім лягчэй жылося б».\\
 Талент Шамякіна досыць яскрава праявіўся таксама ў трох прэтэнцыёзных раманах – «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-сэрца-на-далоні|Сэрца на далоні]]» (1963), «Снежныя зімы» (1968) і «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-атланты-і-карыятыды|Атланты і карыятыды]]» (1974). Першы з названых твораў найбольш цікавы – ён з’яўляецца своеасаблівым водгукам на раман «[[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-нельга-забыць-леані|Нельга забыць]]» (1962 г., апублікаваны ў 1982 г.), які належыць пяру значна больш палемічнага і, безумоўна, больш таленавітага пісьменніка [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча|Уладзіміра Караткевіча]]. Той спосаб, якім несумненны талент Шамякіна быў выкарыстаны ў якасці ідэалагічнай зброі, нагадвае, магчыма, і не зусім справядліва тое, як вельмі сярэднія рускія раманісты выкарыстоўваліся, каб паменшыць ўздзеянне твораў А. Салжаніцына.\\ Талент Шамякіна досыць яскрава праявіўся таксама ў трох прэтэнцыёзных раманах – «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-сэрца-на-далоні|Сэрца на далоні]]» (1963), «Снежныя зімы» (1968) і «[[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-атланты-і-карыятыды|Атланты і карыятыды]]» (1974). Першы з названых твораў найбольш цікавы – ён з’яўляецца своеасаблівым водгукам на раман «[[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-нельга-забыць-леані|Нельга забыць]]» (1962 г., апублікаваны ў 1982 г.), які належыць пяру значна больш палемічнага і, безумоўна, больш таленавітага пісьменніка [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча|Уладзіміра Караткевіча]]. Той спосаб, якім несумненны талент Шамякіна быў выкарыстаны ў якасці ідэалагічнай зброі, нагадвае, магчыма, і не зусім справядліва тое, як вельмі сярэднія рускія раманісты выкарыстоўваліся, каб паменшыць ўздзеянне твораў А. Салжаніцына.\\
Радок 31: Радок 31:
   * [[творы/іван-шамякін/адказы-на-пытанні-па-аповесці-гандлярка-]]   * [[творы/іван-шамякін/адказы-на-пытанні-па-аповесці-гандлярка-]]
   * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна]]   * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-непаўторная-вясна]]
-  * [[litpers>іван-шамякін]]+  * [[постаці/іван-шамякін]]
  
творы/іван-шамякін/творчасць-івана-шамякіна.1755963754.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki