~~META: title = Іван Пташнікаў — Францужанкі &keywords = Пташнікаў, францужанкі &abstract = Кароткі змест апавядання Івана Пташнікава "Францужанкі" &iftrue = nan ~~ ====== Іван Пташнікаў — Францужанкі ====== Падзеі ў апавяданні "Францужанкі" адбываюцца ў першы пасляваенны год. Пісьменніку ўдалося выразна перадаць грамадска-палітычную атмасферу таго часу. З героем-апавядальнікам, пятнаццацігадовым юнаком, адбылося здарэнне, якое магло абарваць яго жыццё. Ён некалькі крокаў прайшоў па вуліцы разам з дзяўчатамі-францужанкамі, якія размаўлялі паміж сабой на незразумелай для яго мове і з якімі ён, безумоўна, ні аб чым не мог гаварыць. I вось капітан-энкавэдыст гоніць хлопца пад пісталетам: у лес, пагражае яму расстрэлам, а потым збіраецца адвесці "да нас": "У нас ты адразу ўсё ўспомніш і загаварыш". Хлопцу ніяк не ўдаецца растлумачыць, што ён нічога не можа ні ўспомніць, ні расказаць, бо ні ў чым не вінаваты. Здзек з чалавека, прыніжэнне чалавечай годнасці, бяспраўе характарызуюць той час, калі ўсе былі без віны вінаватыя, а ідэалогія пераконвала народ, што вакол ворагі, з якімі неабходна весці барацьбу, што ворагам можа быць кожны, а таму патрэбна праяўляць пільнасць Ну і што з таго, што абвінавачаным можа быць невінаваты? "Лес сякуць — трэскі лятуць!" — так цынічна апраўдвалі сябе тыя, хто "праяўляў пільнасць". ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-найдорф]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-пагоня]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тартак]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-алені-гдз]]