~~META: title = Іван Пташнікаў — Тры пуды жыта &keywords = жыта &abstract = Кароткі змест апавядання Івана Пташнікава "Тры пуды жыта" &iftrue = nan ~~ ====== Іван Пташнікаў — Тры пуды жыта ====== У апавяданні "Тры пуды жыта" за мужа, бязвінна рэпрэсіраванага ў трыццаць сёмым годзе, выдалі ад калгаса пасля рэабілітацыі мужа яго жонцы Александрыне тры пуды жыта і латку сенажаці: "Адкупіцца хочуць. У тры пуды жыта ацанілі чалавека... I вязка сена — наверх..." Гэта больш за ўсё абурае Александрыну, яна не можа зразумець, як можна ні за што знішчыць чалавека, ды не аднаго, а многіх "згнаілі маладымі ў зямлі". Александрына плача, збіраючыся касіць выдзеленую сенажаць, плача крывавымі слязьмі ад таго невыноснага гора, якое спасцігла яе. I ніхто не можа адказаць старой жанчыне, чаму перашкодзілі ёй быць шчаслівай, жыць разам з мужам, працаваць, гадаваць дзяцей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-францужанкі]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тартак]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-найдорф]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-алені-гдз]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-пагоня]]