Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іван-пташнікаў:іван-пташнікаў-тартак

Гэта старая версія дакумента!


Іван Пташнікаў — Тартак

Аповеспь «Тартак» — адна з першых спроб у беларускай прозе асэнсаваць трагедыю беларускіх Хатыняў. У цэнтры аповесці — трагічны лёс вёскі Дальва, якая была спалена за сувязь яе жыхароў з партызанамі. Падзеі ўбачаны вачыма некалькіх герояў, у свядомасці якіх прама ці ўскосна адлюстроўваецца страшная драма аднавяскоўцаў. Кожны герой дапаўняе астатніх, а ў выніку ўзнікае праўдзівы малюнак вайны, пакуты людзей, што апынуліся паміж двух агнёў. Пісьменнік падрабязна прасочвае жыццёвыя лёсы кожнага з герояў — Мірона Махоркі, Уладзіміра Панка, дзеда Янука, Івана Боганчыка, Насты, Тані, Алёшы. Кожны з іх праз успаміны нібы зноў перажывае найбольш запамінальныя моманты свайго жыцця, асэнсоўвае яго. Праз аднаўленне перадгісторыі падзей вызначаюцца і паводзіны кожнага з іх у час смяротнай небяспекі, калі немцы паставяць падводы з людзьмі наперадзе свайго атрада, ратуючыся ад партызанскага агню. Мірон і Наста робяць усё магчымае, каб уратаваць дзяцей, Іван Боганчык ратуе сябе, як ратаваўся на пачатку вайны, калі ўцёк з арміі. I. Пташнікаў скарыстае разгорнутае параўнанне вайны з тартаком (лесапільняй), дзе пілы рэжуць жывое дрэва. Вайна — гэта бязлітасны тартак, які рэжа людзей па жывому: гінуць дзеці, старыя, вінаватыя і нявінныя. Перажываннем трагедыі прасякнута атмасфера твора, усе элементы якога падпарадкаваны адной мэце: праз лёс асобы паказаць лёс народа.

Падобныя старонкі

  • іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-пагоня
  • іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-францужанкі
  • іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта
  • іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-найдорф
  • іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-алені-гдз
творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тартак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki