~~META: title = Іван Пташнікаў — Пагоня &keywords = Пташнікаў, пагоня &abstract = Кароткі змест апавядання Івана Пташнікава "Пагоня" &iftrue = nan ~~ ====== Іван Пташнікаў — Пагоня ====== Апавяданне "Пагоня" — гэта твор пра тое, як дзве воўчыя зграі пасля доўгай пагоні ўрэшце адолелі лася-адзінца і наладзілі крывавы пачастунак на яго касцях, але і самі перагрызліся каля здабычы. Ідэйны змест апавядання вызначае яго [[слоўнік/прысвячэнне|прысвячэнне]] — "Усяму жывому на зямлі", таму пагоня набывае сімвалічнае значэнне: так пісьменнік характарызуе тыя жорсткія, "культаўскія" часы, калі нявінны чалавек мог аказацца вінаватым, калі чалавечае жыццё нічога не каштавала і магло абарвацца кожную хвіліну. У "Пагоні" выразна чуецца і трывога мастака-гуманіста за сучаснае і будучае жыццё, якому пагражаюць войны, вялікія запасы рознага ўзбраення, страшныя па сваёй разбуральнай сіле прыродныя катаклізмы і тэхнагенныя катастрофы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-найдорф]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-францужанкі]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тартак]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-алені-гдз]]