~~META: title = Іван Пташнікаў — Алені — ГДЗ &keywords = алені, Ірка &abstract = ГДЗ па твору Івана Пташнікава "Алені" &iftrue = nan ~~ ====== Іван Пташнікаў — Алені — ГДЗ ====== 1. Падзеі ў творы адбываюцца адразу пасля вайны ў самым пачатку восені. Галодны час быў тады, галадалі не толькі людзі ("на вячэру вараць толькі заціркі"), галадалі і алені.\\ 2. Галоўная гераіня твора Ірка "малая яшчэ, ёй пайшоў дванаццаты, мала, што яна рослая, падцягнулася за вайну, затое тонкая". Яна любіць лес, умее заўважыць кожную травінку і лісток. Ёй, "увогуле, уласціва ўлюбёнасць у свет прыроды.\\ 3. Ірка палюбіла аленяў за тое, што яны былі прыгожыя і даверлівыя. Рагаты нават пасябраваў з ёй. Калі гераіня гладзіла яго "па гарбатым носе, па халодных рагах, нават па шыі — ён стаяў і слухаў". Ірка дапамагала сям'і рагатага ратавацца ад голаду: прыносіла буракі, частавала хлебам, "які і сама бачыла рэдка".\\ Дзяўчынкай кіруе спагада да ўсяго жывога, таму што ў яе душы жыве дабрыня і спачуванне да ўсіх, каму патрэбна дапамога.\\ 4. Рагатага забілі Язэп з бацькам Іркі. Забілі, каб у сям'і было мяса, каб сям'я не галадала. Пры гэтым бацька адчуваў сябе няёмка, бо ён сам вучыў Ірку любіць лес і ўсё жывое. Няма апраўдання жорсткаму і карысліваму ўчынку дарослых.\\ 5. У Іркі з маці былі складаныя адносіны: маці "ніколі не слухала Іркі". Лічыла, што дзяўчынка паказвае характар, калі тая адмовілася есці мяса. Яна не звяртала ўвагі на скаргі дачкі, калі ў той ад чаду балела галава.\\ Маці багата працавала і лічыла самым галоўным, каб была ў хаце ежа і было ў што апранацца, а астатняе, на жаль, не лічыла вартым увагі.\\ 6. Самым эмацыянальна напружаным з'яўляецца эпізод, калі Ірка ідзе шукаць сваіх аленяў.\\ Апісваючы стан дзяўчынкі, аўтар гаворыць, што яна "хрыпела і не магла больш крычаць", што яе "нешта душыць, сціскаючы горла", "рукі яе не слухаліся", "нешта падвярнула раптам пад грудзі і моцна-моцна стукнула ў галаву".\\ 7. Дзяўчынка згубіла прытомнасць і доўга ляжала на снезе, пакуль яе не знайшоў бацька. У Іркі было запаленне лёгкіх. У тым, што Ірка апынулася ў такім становішчы, ёсць і віна дарослых, якія забілі аленя.\\ 8. Малюнкі прыроды ўдзельнічаюць у сюжэце апавядання. Яны дапамагаюць глыбей спасцігнуць унутраны паэтычны свет Іркі, выявіць матывы яе ўчынкаў.\\ 9. Язэп — адмоўны персанаж твора, пра якога аўтар гаворыць "злосны мужчына". Гэта ён стаў ініцыятарам забойства рагатага. Пры гэтым герой не перажывае, як бацька Іркі, а нават лічыць гэты ўчынак удачай і вучыць бацьку, як схаваць скуру. Адчуваецца, што гэта ён робіць не першы раз.\\ Аўтар хацеў, каб кожнаму з нас сталі ўзорам адносіны Іркі да прыроды. Каб мы вучыліся ў гераіні дабрыні, духоўнай шчодрасці, прыгажосці і міласэрнасці.\\ 10. Калі вам падалося, што алені на рэпрадукцыі карціны Г. Шапялевіч спалоханыя, то можна сцвярджаць, што прысутнічае сугучнасць ва ўспрыманні жыцця пушчы мастачкай і пісьменнікам. Сюжэту карціны найбольш адпавядаюць радкі тэксту: "Іх было толькі трое. За бязрогай маці, відаць, бегла двое малых". ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-францужанкі]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-пагоня]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тартак]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-найдорф]]