~~META: title = Яўген Крупенька — Ёсць у кожнага з нас... &keywords = Крупенька, кожнага &abstract = Чытаць верш Яўгена Крупенькі "Ёсць у кожнага з нас..." &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — Ёсць у кожнага з нас... ====== //Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,\\ Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны.// //[[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]// \\ Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства куток,\\ Як у птушак, дзе вывелі дзетак, гняздоўе.\\ Борам стаў стогалосы за вёскай маленькі лясок —\\ Для мяне ён адзіны на свеце ў маім Прыдняпроўі.\\ Дзе б ні быў я далёка, куды б мяне лёс ні занёс,\\ Хату матчыну помню — заўсёды стаіць прад вачыма.\\ Чую клёкат бусліны, пад акном — ціхі шэпат бяроз,\\ Ты такой перад мной паўстаеш, дарагая Радзіма.\\ Нізкім стаў мне даўно, што здаваўся высокім, парог,\\ Ды і хата, як маці мая, за гады пастарэла.\\ На кляновым стале, на бялюткім абрусе, пірог,\\ Нібы сонца, ляжыць — ад яго на зямлі пасвятлела.\\ Сонца ў лісцях бяроз, на мурожнай у росах траве,\\ Жаўруковаю песняй злятае на колас жытнёвы,\\ А ў матуліным сэрцы найвялікшае сонца жыве,\\ Найвялікшае сонца — мая беларуская мова.\\ Слова маці! Цябе перадам я сынам.\\ Ты — мой скарб дарагі, найсвятлейшая спадчына.\\ За цябе, калі трэба, жыццё я аддам,\\ Толькі песня не моўкнула б матчына.\\ А пакуль я жыву, незабыўны маленства куток\\ Мяне вабіць туды, ён заўсёды стаіць прад вачыма...\\ Борам стаў стогалосы за вёскай маленькі лясок.\\ Ён у кожнага свой, ды адна для ўсіх нас — Радзіма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]]