~~META: title = Яўген Крупенька — Просіць Верачка гусей &keywords = гусі &abstract = Чытаць верш Яўгена Крупенькі "Просіць Верачка гусей" &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — Просіць Верачка гусей ====== Просіць Верачка гусей:\\ – Ну, вылазце вы хутчэй.\\ Хопіць плаваць у вадзе,\\ Хутка скончыцца ўжо дзень.\\ \\ – Га-га-га, – гавораць гусі. –\\ Мы дамоў не пойдзем, мусіць,\\ Вельмі ж цёплая вада,\\ Ў ёй купацца любата! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-вавёрка-працаўніца]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом]]