~~META: title = Яўген Крупенька — На рыбалку кот прыйшоў &keywords = кот, рыба &abstract = Верш Яўгена Крупенькі "На рыбалку кот прыйшоў" &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — На рыбалку кот прыйшоў ====== //(па народных матывах )// Адшукаў лапату кот\\ І пайшоў на агарод.\\ Як сапраўдны рыбалоў\\ Накапаў там чарвякоў.\\ Прыхапіў вядро,\\ Запалкі\\ І пакрочыў\\ На рыбалку.\\ Будзе рыбу кот лавіць,\\ Будзе юшку кот варыць.\\ Сеў на беразе ракі.\\ У здзіўленні рыбакі:\\ – Як без вуды будзеш\\ Ты, брат, рыбу вудзіць?\\ – А навошта вуда тая,\\ Калі хвост я доўгі маю?\\ Начаплю\\ Чарвяка\\ І злаўлю\\ Шчупака!\\ У цянёчку\\ Пад кустом\\ Вудзіў Рыбу\\ Кот\\ Хвастом.\\ Позна вечарам дамоў\\ Крочыў сумны рабалоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>на-рыбалцы]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-рыбакі]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла]]