~~META: title = Яўген Крупенька — Мама &keywords = маці &abstract = Чытаць верш Яўгена Крупенькі "Мама" &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — Мама ====== Так, як маці, на свеце ніхто не умее\\ за дзяцей хвалявацца і перажываць.\\ Так, як маці, ніхто не умее на свеце\\ немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.\\ \\ Так, як маці, ніхто цябе не разумее,\\ яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.\\ Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,\\ мне, ніхто не заменіць, матуля, цябе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]]