~~META: title = Яўген Крупенька — Коцікі &keywords = коцікі &abstract = Чытаць верш Яўгена Крупенькі "Коцікі" &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — Коцікі ====== Ручайкі вясновыя\\ Ціха зазвінелі.\\ Коцікі пуховыя\\ На вярбу прыселі.\\ \\ Разявілі роцікі,\\ Не ідуць у дом!\\ Поіць сонца коцікаў\\ Цёплым малачком.\\ \\ Дзеці ўсе любуюцца,\\ Але ўзлез на плот,\\ Злосна касавурыцца\\ На іх Васька-кот.\\ \\ Не сказаў ні слова ім,\\ Ну і што з таго?\\ Коцікі пуховыя –\\ Дзеці не яго. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-просіць-верачка-гусей]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом]]