~~META: title = Яўген Крупенька — Зайка, дзе, скажы, твой дом &keywords = зайка &abstract = Чытаць верш Яўгена Крупенькі "Зайка, дзе, скажы, твой дом" &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — Зайка, дзе, скажы, твой дом ====== – Зайка, дзе, скажы, твой дом?\\ – Пад любым густым кустом.\\ – Дзе твой ложак, дзе пасцелька?\\ – Там, дзе цёплая зямелька.\\ – Ты капусты шмат наквасіў?\\ – Не люблю рабіць запасаў.\\ – Зімку жыць, як будзеш, зайчык?\\ – Хлеба выпрашу акрайчык.\\ – Сорам, зайка, сорам так –\\ Жыць на свеце, як жабрак! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-вавёрка-працаўніца]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-просіць-верачка-гусей]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла]]