~~META: title = Яўген Крупенька — Два словы &keywords = словы, маці &abstract = Чытаць верш Яўгена Крупенькі "Два словы" &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — Два словы ====== На стрэхах – клёкат бусліны.\\ Сцежка – у гай пявучы.\\ Як помнік далёкай быліны,\\ Сасна на дняпроўскай кручы.\\ \\ І калыханка сыну –\\ Маці пявучыя словы.\\ З пахам духмяным кміну\\ Хлеб на лістах кляновых.\\ \\ І колькі ні буду жыць я,\\ Да слёз маё сэрца расчуліць\\ Плач перапёлкі ў жыце,\\ Як плач удавы-матулі.\\ \\ Таполя шызага дыму\\ Над комінам раніцою,\\ Два словы –\\ Маці, Радзіма –\\ Заўсёды жывуць са мною. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]]