~~META: title = Яўген Крупенька — Абеліск Перамогі &keywords = Абеліск &abstract = Верш Яўгена Крупенькі "Абеліск Перамогі" &iftrue = nan ~~ ====== Яўген Крупенька — Абеліск Перамогі ====== Адліты з граніту,\\ задумлівы, строгі\\ на плошчы стаіць\\ абеліск Перамогі.\\ \\ Чырвоная зорка\\ палае зарою,\\ паставіла помнік\\ Радзіма героям.\\ \\ Тым, хто загінуў\\ у суровым змаганні\\ за нашу вясну,\\ за яе красаванне.\\ \\ Спыняецца кожны –\\ далёкі і блізкі –\\ і нізкі паклон\\ аддае абеліску. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-алёнка]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-просіць-верачка-гусей]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-ёсць-у-кожнага-з-нас]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-мама-хлеб-дзяліла]]