творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-я-пачакаю
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Я пачакаю
Нічога не вяртаецца назад:
Ні гэты міг, ні гэты дзень, — я знаю.
Ты адыходзіш ціха ў снегапад,
А я люблю вясну. Я пачакаю.
Разрыў-трава. Нязбітая раса.
Халодны ветах блудзіць каля гаю.
I наша сцежка жытам прарасла.
А я люблю жніво. Я пачакаю.
Ідуць дажджы — хоць з хаты не вылазь,
Бяссонны год, як лён, перабіраю.
На туфельках, на белым плацці — гразь.
Я не люблю слаты. Я пачакаю.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-я-пачакаю.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1