~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Я пачакаю &keywords = пачакаю &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Я пачакаю" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Я пачакаю ====== Нічога не вяртаецца назад:\\ Ні гэты міг, ні гэты дзень, — я знаю.\\ Ты адыходзіш ціха ў снегапад,\\ А я люблю вясну. Я пачакаю.\\ \\ Разрыў-трава. Нязбітая раса.\\ Халодны ветах блудзіць каля гаю.\\ I наша сцежка жытам прарасла.\\ А я люблю жніво. Я пачакаю.\\ \\ Ідуць дажджы — хоць з хаты не вылазь,\\ Бяссонны год, як лён, перабіраю.\\ На туфельках, на белым плацці — гразь.\\ Я не люблю слаты. Я пачакаю.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]]