~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Як называюцца слёзы? &keywords = называюцца, слёзы &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Як называюцца слёзы?" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Як называюцца слёзы? ====== Попел і чорныя цені майна.\\ Вые у комінах скруха.\\ Як называюцца слёзы? – Вайна. Смерць. Галадоўка. Разруха. Спее сусветнага жаху града.\\ Хто пазбірае каменне?\\ Як называюцца слёзы? –\\ Бяда. Здрада. Разрыў. Адчужэнне. Мілы, мы зналі кахання палын,\\ Трушчыць як сэрцы – самота.\\ Святлынь. Радасць. Здзіўленне. Пяшчота. Крэўнасць зарук, нібы іскры з кастра...\\ Свеце бянтэжны мой, дзе я?\\ Як называюцца слёзы? –\\ Сястра. Маці. Планета. Надзея. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]]