творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-якая-я
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Якая я
Не адыходзь! Цябе так многа
Між зор, між сноў, між лугаўя.
Над горкай памяццю былога
Якая я, якая я?
Застынь, каб мне хоць раз вярнуцца
Да вуснаў, нібы ручая.
Між дзікіх ягад і настурцый —
Якая я, якая я?
Хоць прашумі вясёлым ліўнем! —
Хай след падкажа каляя.
ІІаміж няшчасных і шчаслівых —
Якая я, якая я?
Ні ў поля вольнага, ні ў гаю,
Ні ў зор, ні ў сноў, ні ў лугаўя,
Я ў аднаго цябе спытаю,
Якая я.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-якая-я.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1