~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Якая я &keywords = якая &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Якая я" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Якая я ====== Не адыходзь! Цябе так многа\\ Між зор, між сноў, між лугаўя.\\ Над горкай памяццю былога\\ Якая я, якая я?\\ \\ Застынь, каб мне хоць раз вярнуцца\\ Да вуснаў, нібы ручая.\\ Між дзікіх ягад і настурцый —\\ Якая я, якая я?\\ \\ Хоць прашумі вясёлым ліўнем! —\\ Хай след падкажа каляя.\\ ІІаміж няшчасных і шчаслівых —\\ Якая я, якая я?\\ \\ Ні ў поля вольнага, ні ў гаю,\\ Ні ў зор, ні ў сноў, ні ў лугаўя,\\ Я ў аднаго цябе спытаю,\\ Якая я. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]]