творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-чаму-ніколі-не-баюся-я
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Чаму ніколі не баюся я…
Чаму ніколі не баюся я
апусташэння галавы і сэрца?
Ёсць у мяне зялёная
зямля,
яна магутней слабасці і смерці.
Ёсць у мяне глыбінная туга
па далавых і ціхіх берагах.
Ёсць у мяне на пальцах
мазалі –
таксама ад любові да зямлі.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-чаму-ніколі-не-баюся-я.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1