~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Чаму ніколі не баюся я… &keywords = баюся &abstract = Верш Яўгеніі Янішчыц "Чаму ніколі не баюся я…" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Чаму ніколі не баюся я… ====== Чаму ніколі не баюся я\\ апусташэння галавы і сэрца?\\ \\ Ёсць у мяне зялёная зямля, яна магутней слабасці і смерці.\\ Ёсць у мяне глыбінная туга\\ па далавых і ціхіх берагах.\\ Ёсць у мяне на пальцах мазалі – таксама ад любові да зямлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]]