~~META: title = Яўгенія Янішчыц — У шуме жытняга святла &keywords = святла, шуме, жытняга &abstract = Верш Яўгеніі Янішчыц "У шуме жытняга святла" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — У шуме жытняга святла ====== Яшчэ расці маёй трывозе\\ І не любіць – на паўкрыла.\\ Убачу маму на дарозе\\ У шуме жытняга святла.\\ \\ І покуль гэты поўдзень спелы\\ Дым тарфяны не завалок,\\ На зрэзе дня – рамонак белы\\ І пасівелы васілёк.\\ \\ Снуецца беглая сцяжына –\\ Апошні збег майго сяла.\\ Гняздзечка птушкі і ажына –\\ У шуме жытняга святла.\\ \\ І покуль дыхае планета,\\ Не вынішчаецца датла\\ Душа народа і паэта\\ У шуме жытняга святла. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]]