~~META: title = Яўгенія Янішчыц — У бабулі Паланеі &keywords = бабуля, Паланея &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "У бабулі Паланеі" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — У бабулі Паланеі ====== Даль паднімуць, сон развеюць.\\ Разбірай, лугі, касцоў! —\\ У бабулі Паланеі\\ Пяць асілкаў-малайцоў.\\ \\ I ў спякоту, і ў завею\\ Кліча вуліца хлапцоў —\\ У бабулі Паланеі\\ Пяць асілкаў-малайцоў.\\ \\ Віктар, Косця, Пеця, Дзіма,\\ Самы меншанькі — Назар.\\ ...На пажоўклы фотаздымак\\ Пакацілася сляза.\\ \\ А чаму — пытаць не смею.\\ Для бабулі свет не міл —\\ \\ У бабулі Паланеі\\ Пяць сыноў і пяць магіл. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]]