~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Ты цяпер немагчыма далёка... &keywords = воран &abstract = Верш Яўгеніі Янішчыц "Ты цяпер немагчыма далёка..." &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Ты цяпер немагчыма далёка... ====== Ты цяпер немагчыма далёка.\\ Вырву з градаў палын і асот.\\ Але воран – калючае вока –\\ Прабівае душу навылёт.\\ \\ Захінуся шалёнаю сцюжай,\\ Завяжу вузялочкам кутас.\\ Чорны воран над белаю ружай:\\ О, які фантастычны кантраст!\\ \\ Я сачу, як пялёсткі злятаюць,\\ Як заходзіцца вецер сляпы,\\ Рызыкоўна праз боль праступаюць\\ Кіпці ворана, ружы шыпы.\\ \\ Адкажы, да чаго б гэта, дружа,\\ Кружыць, сну разарваўшы кілім,\\ Чорны воран над белаю ружай,\\ Як над выстылым сэрцам маім. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]]