~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Ты пакліч мяне. Пазаві... &keywords = Яўгенія, Янішчыц, паклi &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Ты пакліч мяне. Пазаві..." &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Ты пакліч мяне. Пазаві... ====== Ты паклiч мяне. Пазавi.\\ Там заблудзiмся ў хмельных травах\\ Пачынаецца ўсё з любвi\\ Нават самая простая ява\\ \\ I тады душой не крывi\\ На дарозе жыцця шырокай\\ Пачынаецца ўсё з любвi—\\ Першы поспех i першыя крокi\\ \\ Прыручаюцца салаўi\\ Там дзе выбеглi ўдаль канавы\\ Пачынаецца ўсё з любвi—\\ Адчужэнне i боль i нянавiсць\\ \\ Ты паклiч мяне. Пазавi\\ Сто дарог за маiмi плячыма\\ Пачынаецца ўсё з любвi\\ А iнакш i жыць немагчыма ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]]