~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Тата &keywords = тата &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Тата" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Тата ====== Позірк пяшчотны злаўлю,\\ Светлы, нібы ад пшаніцы:\\ — Хочаш, пярсцёнак куплю,\\ Хочаш — вазьму завушніцы.\\ \\ Ты клапаціўся дарма:\\ Вока на цацкі не мела.\\ Столькі мне год, што й сама\\ Я абдарыць бы хацела.\\ \\ Як зажуруся ў жыцці —\\ Хоць бы маленькую ўцеху!\\ А да цябе — не дайсці,\\ А да цябе — не даехаць.\\ \\ Ты мой заступнік адзін.\\ Высахлі слёзы. Не плачу.\\ Дык хоць у сне пакладзі\\ Рукі на лоб мой гарачы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]]