творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-сынок-і-маці
Гэта старая версія дакумента!
Яўгенія Янішчыц — Сынок і маці
Пакуль яшчэ зялёная зямля
Трымае нас па міласці закона,
Сынок і Маці – зерне і ралля.
Сынок і Маці – мудрая ікона.
І спеюць хай удзячныя гады,
Бяжыць удаль дарога палявая.
Ён для яе маленькі назаўжды,
Нявопытны,
пакуль яна жывая.
Крывавы час, адкінь свой грозны меч,
Прыслухайся да сцішанага слова.
З кароткіх, як само жыццё, сустрэч
Саткана іх нявечная размова.
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-сынок-і-маці.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1