~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Сынок і маці &keywords = сынок, маці &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Сынок і маці" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Сынок і маці ====== Пакуль яшчэ зялёная зямля\\ Трымае нас па міласці закона,\\ Сынок і Маці – зерне і ралля.\\ Сынок і Маці – мудрая ікона.\\ \\ І спеюць хай удзячныя гады,\\ Бяжыць удаль дарога палявая.\\ Ён для яе маленькі назаўжды,\\ Нявопытны, пакуль яна жывая. \\ Крывавы час, адкінь свой грозны меч,\\ Прыслухайся да сцішанага слова.\\ З кароткіх, як само жыццё, сустрэч\\ Саткана іх нявечная размова. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]]