~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Святло &keywords = святло &abstract = Чытаць верш "Святло" Яўгеніі Янішчыц &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Святло ====== Гордая, нуртуе кожнай жылкай\\ Пад ільдом вячыстая рака.\\ ...Будзе біцца сонная сняжынка\\ Крыльцамі сляпога матылька.\\ \\ Выйдзем у раскошную нядзелю,\\ Покуль свята блізіцца здалёк.\\ Пэўна, я цябе не абнадзею,\\ Як вось гэты лёгенькі сняжок.\\ \\ Дай мне шляху, што будзілі продкі!\\ Праплыла яшчэ палоска дня\\ Белым крыллем спуджанай лябёдкі,\\ Белай грывай быстрага каня.\\ \\ Расцалуй да чыстых слёз, да смеху,\\ Пальчыкі азяблыя сагрэй.\\ ...Светла як ад ранішняга снегу,\\ Толькі ад вячэрняга — святлей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]]