~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Свята пірага &keywords = свята &abstract = Чытаць верш Яўгеніі Янішчыц "Свята пірага" &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Свята пірага ====== Пірог спякла, ды ўспомніла шайморы,\\ Бяздомнасці сівыя палыны...\\ Ты плачаш, мама? (Год ідзе каторы,\\ Каторы час ідзе пасля вайны!)\\ \\ Ты ўся гарыш, нібы пасля застуды,\\ Як за акном — пякуча-алы мак.\\ Мне страшна так, што я бягу да студні,\\ Вядро ж не набіраецца ніяк!\\ \\ Нясу нарэшце менш чым паўвядзерца —\\ Вада чамусьці плешча цераз край!\\ Маёй журбы сярэбранае сэрца,\\ Ты пачакай. Я хутка. Пачакай!\\ \\ Пагодны май, і светлыні даволі.\\ Святочны май. I свята пірагоў.\\ Ды ўбачу, як расце яшчэ на полі\\ Наш горкі хлеб. I горкая любоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі]]