~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Прыедзь у край мой ціхі... &keywords = Прыедзь, край, мой, ціхі &abstract = Чытаць верш "Прыедзь у край мой ціхі..." Яўгеніі Янішчыц &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Прыедзь у край мой ціхі... ====== Прыедзь у край мой ціхі,\\ Тут продкаў галасы,\\ Тут белыя бусліхі\\ І мудрыя лясы.\\ \\ Хапае на Палессі\\ І сонца, і вады.\\ І што ні двор - то песня,\\ Што вёска - то сады.\\ \\ Па травах светла-шызых\\ Мы пройдзем ля ракі,\\ Дзе, мыючы бялізну,\\ Вядуць сваё жанкі.\\ \\ І будзе песня спета\\ Пра шчасце і бяду,\\ І будзе падаць лета\\ Ў гуллівую ваду.\\ \\ Прыедзь у край мой ціхі,\\ Тут продкаў галасы.\\ Тут белыя бусліхі\\ І мудрыя лясы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]]