~~META: title = Яўгенія Янішчыц — Падставіць голасу лісток... &keywords = Падставіць, голасу, лісток &abstract = Чытаць верш "Падставіць голасу лісток..." Яўгеніі Янішчыц &iftrue = nan ~~ ====== Яўгенія Янішчыц — Падставіць голасу лісток... ====== Падставіць голасу лісток,\\ Няхай сцякаюць гук за гукам\\ I не кляцьба, і не зарок,\\ Не боль, не гром і не разлука,\\ А — набалелая вышынь,\\ А — нагрымелая трывога,\\ А — высакосная ў цішы\\ Незацугляная дарога.\\ Хай слова слова апячэ,\\ I хай шукае месца клічнік\\ У неадкрытым, у яшчэ\\ Чужым і стоеным абліччы.\\ Я рада, што праз груд гадоў\\ Не развучылася смяяцца,\\ Што выняньчаны мной радок\\ Не можа з іншымі змяшацца.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві]]